9 студзеня гурт Jolly Green выступіў перад парафіянамі з каляднай праграмай Silent Night («Ціхая ноч»). Silent Night — гэта еўрапейскія калядныя песні (ангельскія, французскія, ірландскія, славянскія) і бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі.

Музыкі гурта Jolly Green — Аляксандр і Анжаліка Ламавыя, Павал Саракалетаў, Алена Амосава — людзі, якія захапляюцца ірландскай і шатландскай традыцыйнай музыкай, гісторыяй і культурай.

Гэты канцэрт — ужо трэцяе выступленне гурта ў нашай парафіі.

Музыкі парадавалі сабраных граннем на гармоніку, дудачцы, флейце, скрыпцы, сінтэзатары, гітары і мандаліне, а таксама прыгожымі спевамі. Напрыканцы ксёндз Уладзімір ад імя парафіянаў падзякаваў музыкам за ініцыятыву выступіць з калядкамі, сабранымі з розных краін і розных эпох.

Фота i Відэа: Паліна Ручан

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.