У нядзелю 6 чэрвеня 39 дзяцей нашай парафіі ўпершыню сустрэліся з Хрыстом у Эўхарыстыі. Урачыстая святая Імша цэлебравалася а 12-й і 14-й гадзінах.

Да Святой Камуніі дзеці рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў катэхезы. У апошні тыдзень прайшлі адмысловыя «канікулы з Богам», прысвечаныя сакрамэнту пакаяння і паяднання і сакрамэнту Эўхарыстыі. Напярэдадні ўрачыстасці дзеці прыступілі да першай ў сваім жыцці споведзі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.