Цэтлік // Відэа

  • «Спазнаць міласэрнасць і прабачэнне». Наша моладзь прыняла ўдзел у велікапосным чуванні.

    У ноч з 30 на 31 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло велікапоснае моладзевае чуванне на тэму: «Грэх знявольвае, крыж вызваляе». У гэтым чуванні актыўны ўдзел прыняла моладзь нашай парафіі.

  • Велікапосныя рэкалекцы (расклад + відэа + фота)

    З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі адбываюцца Велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах.

  • Фігура арханёла Міхала прыбыла ў нашу парафію

    26 сакавіка ў межах перэгрынацыі па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў нашую парафію прыбыла фігура святога Міхала Арханёла. Інтэнцыя перэгрынацыі — вялікая малітва за Беларусь праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, галоўнага патрона Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашага апекуна.

  • Супольнае “Парафіяльнае калядаванне” — добры працяг традыцый калядных спеваў

    6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самога дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.

  • Незвычайная батлейка была прадстаўлена на Божае Нараджэнне

    Традыцыйна на Каляды дзеці паказваюць батлейку - тэатральную сцэнку па евангельскіх матывах Божага Нараджэння. Сёлета да акторскага складу далучыліся і дарослыя. А вось ролю нованароджанага Езуса сыграла сапраўднае немаўля - маленькі Габрыэль.

  • У прадчуванні Божага Нараджэння адбыліся аплаткавыя сустрэчы супольнасцяў парафіі

    Напярэдадні Божага Нараджэння ўдзельнікі розных супольнасцяў парафіі збіраліся разам на калядныя сустрэчы каб падзяліцца адно з адным традыцыйнай аплаткай. Падчас гэтых сустрэч яны выказвалі шчырыя пажаданні, спявалі калядкі, віншавалі адно аднаго са святам Нараджэння нашага Збаўцы.

  • Прыклад святасці ва ўменні радавацца і весяліцца: у парафіі адбыўся баль Усіх Святых

    «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!» — пад такім дэвізам 18 лістапада ў парафіі адбыўся трэці Баль Усіх Святых. Кожны год ён праходіць пад рознай тэматыкай. Сёлета ён нёс місійны характар.

  • Сцэнку пра навагрудскіх назарэтанак-мучаніц прадставілі нашыя парафіяне

    У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 18 лістапада, была паказана сцэнка пра благаслаўлёных мучаніц сясцёр-назарэтанак з Навагрудка. Гэта гісторыя аб тых, у кім здзейсніліся словы Хрыста: «Няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх». Сёння сучасныя сёстры-назарэтанкі нясуць служэнне між іншым і ў нашай парафіі.

  • Святы Юзэфе, маліся за нас

    На завяршэнне велікапосных рэкалекцый у капліцы была ўсталявана фігура святога Юзафа — аднаго з апекуноў нашай парафіі. Праз яго заступніцтва молімся кожную сераду, асабліва ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаўніцтвам новай святыні. Святы Юзэфе — маліся за нас, апора сем'яў — заступіся!

  • Батлейка 2017 (відэа)


  • Якім быў 2015 16 катэхетычны год

    Успомнім мінулы навучальны год. Шмат чаго ў ім было цікавага - адпачынак і навучанне, пілігрымкі і святы, малітвы і чуванні, гульні і новыя сябры, новыя міністранты і святы Мікалай. Лепшыя моманты глядзіце ў гэтым відэароліку.


  • Маёвыя набажэнствы. Відэазапрашэнне

  • Пра Адвэнт сур'ёзна і з усмешкай


  • Рэкалекцыі (1 дзень)

    У сувязі з тэхнічнай немагчымасцю трансліраваць сёння онлайн Крыжовы Шлях і Святую Імшу (выключэнне электраэнергіі па ўсяму раёну) прапануем вашай увазе запіс рэкалекцыйнай навукі а. Андрэя Кеўліча. (прашу прабачэнне за незанадта якасны запіс)

  • Віншаванне на Божае Нараджэнне 2013 года


  • Гамілія на Імшы ў 30-ы дзень пасля гібелі а. Андрэя Ахрэма

    Айцец Андрэй Ахрэм нарадзіўся 9 сакавіка 1981 года ў Вілейцы. Быў ахрышчаны ў Праваслаўнай Царкве. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі быў накіраваны на працу ў Віцебск, дзе прыняў рашэнне перайсці ў каталіцкую веру, што і зрабіў 7 жніўня 2004 г. З таго часу актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовай парафіі Святой Барбары. Вырашыўшы ўступіць у манаскую супольнасць, у 2005 г. распачаў пастулат у Івянцы, працягваў фармацыю ў айцоў францішканаў у Лодзі (Польшча). Вечныя шлюбы склаў 8 снежня 2011 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 1 чэрвеня 2013 г. Служыў у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Івянцы, у апошні час таксама атачаў пастырскай апекай парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Камені (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада 2013 г. Пахаванне адбылося 8 лістапада ў Івянцы.


  • Нядзельная св. Імша

  • Шчасце быць святым?

    Ці хочаш быць святым? Пытанне здаецца дадстаткова простае. Аднак адказ сучастнага чалавека на гэтае пытанне змушае задумацца над тым, што для яго азначае святасць, што і колькі, ён - чалавек нашага часу, гатовы ахвяраваць дзеля таго каб быць святым. 

    Часцей за ўсё нічога.А вось калі запытаешся ў яго, таго самага чалавека, а ці хоча ён быць шчаслівы? І што гатовы ён дзеля гэтага зрабіць - адказ зусім іншы. Чаму?

    Гамілія падчас св. Імшы на Урачыстасць Усіх Святых.

  • Наш адвэнт

    Адвэнт -- гэта перыяд радасны і адначасова вельмі адказны. У адрозненні ад Вялікага Посту, у Адвэнце мы больш засяроджваемся не на сваіх грахах, а на бясконцай дабрыні Збаўцы, Які не пагардзіў прыняць нашую смяротную натуру, каб нас выратаваць ад вечнай смепці і адкрыць нам шлях да Неба. Мы з удзячнасцю ўспамінаем гэты цудоўны момант нашай гісторыі, а таксама скіроўваем позірк у будучыню, да таго апошняга моманту зямнога часу, калі Езус прыйдзе ўжо не як маленькае бездапаможнае дзіцятка, а як Валадар усяго сусвету. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, і таму ужо зараз павінны вырашаць, кім ёсць Хрыстус у маім жыцці, асабіста для мяне, цяпер і зараз? Адвэнт -- гэта час ачышчэння нашага жыцця да непатрэбнай мітусні, час засяродзіцца на тым, што ёсць найважнейшае для нас, шукаць адказы на галоўнвя пытанні нашага існавання. Адказы, ад якіх залежыць не толькі нашае жыццё на зямлі, але і ў вечнасці.

  • Шляхам прабачэння

    27 кастрычніка ў нашай парафіі праходзіў семінар на тэму прабачэння. Яго ўдзельнікі разважалі аб тым, каму і навошта патрэбна прабачэнне і чаму так складана прабачаць іншым людзям, таксама азнаёміліся з хрысціянскім разуменнем прабачэння. Вядучыя - Наталля Станкевіч, псіхолаг-кансультант, і а. Аляксандр Улас OFMConv, доктар маральнай тэалогіі.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.