У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 16 студзеня, была паказана тэатральная пастаноўка аб Божым Нараджэнні.

Анёл Тэафіль (сыграў кс. Алег Шпець), даведаўшыся пра нараджэнне Езуса Хрыста, вырашыў запрасіць жыхароў Бэтлеему прыйсці да стаенкі пакланіцца Збаўцы, але ўсё пайшло не па плане...

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам і сцэнарыстам спектакля стала сястра Мар'яна Алешчык CSFN. У спектаклі гралі больш за 20 акцёраў — дзяцей і дарослых.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.