Цэтлік // Божае Нараджэнне

  • «Каляда-Калядзiца, прыхадзi павесялiцца...»

    Час Божага Нараджэння — добры перыяд, каб несці радасць усім людзям. І не толькі словамі, але нават і спевамі, музыкай і наведваннямі! Так і нашыя парафіяне вырашылі пабыць калядоўшчыкамі, каб несці радасць Нараджэння Збаўцы ў дамы людзей.

  • «Трапіць у “Неба на зямлі”!» У парафіі адбыўся VI Баль усіх святых

    15 студзеня ў нашай парафіі адбыўся чарговы Баль усіх святых пад назвай «Нараджэнне Езуса Хрыста было такім…». Гэта ўжо шосты баль, на якім можна было пабачыць святых розных стагоддзяў і добра правесці час разам.

  • Адбылася аплаткавая сустрэча пілігрымаў

    Восьмага студзеня, у свята Хросту Езуса Хрыста, адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў 30 пешай пілігрымкі Мінск – Будслаў. Пілігрымаў гасцінна прыняў кс. Францішак Рудзь, які ў прывітальным слове адзначыў: “Сімвалічна, што на аплаткавую сустрэчу пілігрымы сабраліся ў «кавалачку Будслава» ў Мінску – у касцёле Маці Божай Будслаўскай”.

  • Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Фотарэпартаж з Пастэрак


    Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

  • Адбылося ламанне аплаткай у парафіяльных супольнасцях

    Малітва, батлейка, калядкі... Ужо запаленыя чатыры свечкі ў Адвэнтовым вянку. Гэта ўсё азначае, што ўжо ізноў набліжаецца час аднаго з самых вялікіх святаў у годзе — Нараджэння Пана Езуса.

    Традыцыйна святкаванне ў нашай парафіі пачынаецца загадзя, а менавіта аплаткавымі сустрэчамі.

  • Дзе сустрэць святых усіх эпох ці зрабіць сэлфі з Жаннай д’Арк? На Балі Усіх Святых!

    Сёлетні Баль Усіх Святых адбыўся пад дэвізам «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Удзельнікі загадзя пачалі рыхтаваць касцюмы святых і малюнкі на мастацкі конкурс. У духу свята надыходу Езуса на зямлю адбылося тэатральнае прадстаўленне, яскравым момантам якога быў удзел нашых святароў — кс. Алега і кс. Уладзіміра — у ролі анёлаў.

  • Божае Нараджэнне — крыніца натхнення. Распавядаюць удзельнікі мастацкага конкурсу

    Ад пачатку студзеня ў нашай парафіі праходзіў конкурс малюнкаў на тэму «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». 16 студзеня падчас Балю Усіх Святых былі падведзеныя вынікі конкурсу. Таксама адной з адметнасцяў балю стала экспазіцыя конкурсных прац.

  • З усмешкай пра важнае распавядае спектакль «Прыгоды анёла Тэафіля»

    У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 16 студзеня, была паказана тэатральная пастаноўка аб Божым Нараджэнні.

  • Гурт Jolly Green выступіў з калядным канцэртам

    9 студзеня гурт Jolly Green выступіў перад парафіянамі з каляднай праграмай Silent Night («Ціхая ноч»). Silent Night — гэта еўрапейскія калядныя песні (ангельскія, французскія, ірландскія, славянскія) і бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі.

  • Калядная гісторыя. Стрым на аўтастанцыі і першая Пастэрка

    Гэтая гісторыя здарылася ў першы год, як я, дзякуючы бязмежнай ласцы Айца, стала часцінкай Касцёла і сустрэла свае першыя ў жыцці Каляды ў каталіцкай супольнасці. Усё для мяне было новае, незвычайнае і чароўнае. Хаця, шчыра кажучы, і зараз Пан праз Касцёл не перастае мяне здзіўляць і натхняць.

  • Калядная гісторыя. Пані Яня

    Вось і надышоў час для нашых калядных гісторый. У гэтай гісторыі Алена Шымак распавядае як часам бывае нялёгка будаваць адносіны і пра тое, як Бог цудоўным чынам паказвае сябе праз зусім нечаканых для нас людзей.

  • Gaudete, Christus est natus! Радуйся, Хрыстос нарадзіўся!

    Жыццё мае ўласцівасць бесперапынна змяняцца, набываць новыя формы. Таксама з ім змяняемся і мы, прызвычайваемся да новых абставінаў, прымаем “правілы гульні”, якія з цягам часу ўжо не здаюцца такімі дзіўнымі. У чымсьці гэта кранаецца і жыцця Касцёла: вернікаў ужо не здзівіш трыма пастэркамі і анлайн-трансляцыяй, а немагчымасць паставіць традыцыйнае батлейнае прадстаўленне або сустрэцца, каб паламацца аплаткам, успрымаецца ўжо спакайней, змушае шукаць новы, можа нават больш глыбокі спосаб перажыць гэтыя моманты ў вузкім коле родных і блізкіх.

  • Адкуль узялася традыцыя дзяліцца аплаткай і што яна азначае?

    Ужо хутка, падчас Вігілійнай вячэры мы будзем дзяліцца між сабой аплаткай. Таксама ў касцёлах у парафіяльных супольнасцях адбудуцца аплаткавыя сустрэчы. Можа, у гэтым годзе, як і год таму, згодна з прадпісаннямі бяспекі, яны пройдуць не так паўсюдна, як некалі, аднак традыцыя дзялення аплаткай не павінна губляць сэнс пад націскам перашкодаў, але аб’ядноўваць веруючых, запальваючы ў іх сэрцах агеньчык для Езуса. Як і адкуль з’явілася гэтая традыцыя?

  • Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса і бліжэйшыя дні

    У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб забяспечыць сацыяльную адлегласць паміж вернікамі падчас святочных набажэнстваў, было вырашана 24-га снежня правесці тры цэлебрацыі Імшы Пастэркі: у 20.00, 21.30 і 23.00. Просьба да парафіянаў вызначыцца, у які час прыняць удзел у святой Імшы, і запісацца ў спецыяльных картках пры выхадзе з капліцы альбо паведміць святароў праз парафіяльную электронную пошту, Viber ці іншым спосабам.

  • Калядная гісторыя. Нязгасны агонь

    Нават у звычайных рэчах і падзеях можна ўбачыць дзеянне Бога калі мы глядзім на свет вачыма веры. Гэтую гісторыю распавяла Дар’я Еўсікава. Яна не сумневаецца: у тым што адбылося ёсць Божы знак.

  • Рэха падарожжа. Як Бэтлеемскі агонь па Беларусі вандраваў

    Хутка мінулі святы. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна нашыя сем'і збіраліся за вігілійным сталом. Ці стаяў на ім агонь з Бэтлеему? Многія з тых, хто спрычыніўся да справы распаўсюджвання Бэтлеемскага агню, згадзіліся б з думкай, што яго важнасць у поўнай меры ўсведамляецца тады, калі ў сваіх руках нясеш гэты агонь да людзей з розных парафій, з розных мясцінаў, калі тлумачыш ім сэнс гэтага сімвала хрысціянскай еднасці і салідарнасці і сам пачынаеш яго дакладна разумець – і тады ўжо немагчыма не прынесці яго ў свой дом, у сваю сям’ю.

  • Батлейкі нашай парафіі

    У гэтым годзе з-за пандэміі не была прадстаўлена традыцыйная батлейка. Значыць ёсць прычына ўспомніць, як гэта было калісьці. Прапануем рэтраспектыву батлеек у нашай парафіі 2013-2019 гадоў.

  • Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію з нагоды свята святога Яна Евангеліста

    27 снежня, у парафіяльную ўрачыстасць святога Яна Евангеліста, якая ў гэтым годзе супала са святам Святой Сям’і, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію і ўзначаліў адпустовую святую Імшу.

  • Хрыстус нарадзіўся!

    З-за каранавіруса могуць закрыць межы, увесці масачны рэжым, забараніць канцэрты і абмежаваць паходы ў кафэ. Некаторыя нават кажуць: свет у гэтым годзе спыніўся. Але нязменным на працягу доўгага часу застаецца адно — Нараджэнне Езуса Хрыста.

  • Аплатковыя сустрэчы – час яднання парафіянаў

    22 снежня – напярэдадні свята Божага Нараджэння напрацягу ўсяго дня людзі нашай парафіі прыбывалі ў залу, дзе іх чакалі святары з добрым настроем, каляднымі спевамі і сімвалам надыходзячага свята – белым хлебам.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.