
Сёлетні Баль Усіх Святых адбыўся пад дэвізам «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Удзельнікі загадзя пачалі рыхтаваць касцюмы святых і малюнкі на мастацкі конкурс. У духу свята надыходу Езуса на зямлю адбылося тэатральнае прадстаўленне, яскравым момантам якога быў удзел нашых святароў — кс. Алега і кс. Уладзіміра — у ролі анёлаў.
Нягледзячы на тое, што актава Божага Нараджэння ўжо мінула, па традыцыі калядкі спяваюць у Касцёле яшчэ да Ахвяравання Пана. Без іх не абышоўся і наш баль.
Які ж баль без танцаў? Канешне, танцаў было шмат. А каб ніхто не сумаваў, былі таксама і вясёлыя конкурсы, дзе ўдзельнікі балю змаглі праявіць свае творчыя, спартыўныя, інтэлектуальныя здольнасці.
Баль — асаблівы час для ўсіх парафіянаў, многія ўжо традыцыйна ўсёй сям’ёй удзельнічаюць у ім. «Для мяне баль — месца, дзе могуць сустрэцца святыя з розных эпох, напрыклад, апостал Пётр і св. Ян Павел ІІ. Ці нават могуць зрабіць сэлфі дзве св. Жанны д’Арк. Шматлікая колькасць малых дзетак, якія клапатліва апранутыя сваімі бацькамі ў анёлаў, не можа не цешыць. Усё, што я бачу на балю, нагадвае мне веліч Нябёсаў і нашага Творцы», — дзеліцца ўражаннямі адна ўдзельніца.
















































































































































































































Упершыню на Баль Усіх Святых завітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які скіраваў сваё слова да прысутных. Яго Эксцэленцыя распавёў гісторыю пра тое, як важна слухаць сваім сэрцам, бо не кожнае слова змяняе нас, але тое, што дакранаецца да нашага сэрца.
Няхай таямніца ўцелаўлення Слова ў Езусе Хрысце жыве і памнажаецца ў нас.


























































































Больш фотаздымкаў тут: https://photos.app.goo.gl/aNiz4WAXqxJgWc5aA



