
Кожная малітва Словам Божым для мяне — гэта вызванне, спроба даверыцца Богу, Яго Слову ў сённяшнім дні, канкрэтна тут і зараз. Часамі цяжка ўпасці ў Яго абдымкі і проста слухаць Яго. Але такое перажыванне сапраўднай прысутнасці Жывога Бога варта таго, каб спрабаваць зноў і зноў.