Цэтлік // Анонсы

  • Ідзе запіс у пілігрымку ў Літву на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам

    Запрашаем у паездку ў Літву на сустрэчу са Святым Айцом. 22 верасня адбудзецца пілігрымка для моладзі ў Вільню, 23-24 верасня - (без узроставых абмежаванняў) выезд у Каўнас.

  • Расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень

    ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА)

    Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.

    Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

    Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00.

    Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

  • Запрашаем на кірмаш

  • Расклад Велікапосных рэкалекцый 2018

    Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 25 па 28 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец) рэктар Выщэйшай Духоўнай семінарыі.

  • Запрашаем на V Баль Усіх Святых

    У нядзелю 16 студзеня ў дольнай зале касцёла Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца пяты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00.

  • Запрашаем у 30-ю пешую пілігрымку Мінск-Будслаў, якую павядуць ксяндзы хрыстусоўцы

    Пілігрымка стартуе 27 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Ідзём у супакоі Хрыста».

  • Асаблівасці сёлетняга святкавання Божага Нараджэння

    У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб прадухіліць стварэнне натоўпу і забяспечыць сацыяльную адлегласць паміж вернікамі падчас святочных набажэнстваў, было вырашана 24-га снежня правесці тры цэлебрацыі Імшы Пастэркі: у 20.00, 21.30 і 23.00 (транслюецца анлайн).

    Просьба да парафіянаў вызначыцца, у які час прыняць удзел у святой Імшы, і запісацца ў спецыяльных картках пры выхадзе з капліцы альбо даслаць паведамленне святарам на парафіяльную электронную пошту (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.