Другі год запар ДМХ «Адзіныя сэрцам» запрашае прыняць удзел у святочнай акцыі дапамогі. Падчас Адвэнту 2024 сабраныя рэчы і сродкі будуць накіраваны, між іншым, дзецям з дому сямейнага тыпу ў Багданаве і сем'ям на Гомельшчыне.
Спосабы паўдзельнічаць у акцыі:
• Ахвяраваць фінансавыя сродкі.
• Перадаць новыя рэчы са спісу:
сродкі асабістай гігіены (зубныя пасты і шчоткі, шампуні, гелі і інш.);
канцылярыю (сшыткі, альбомы, фламастары, алоўкі, асадкі і інш.);
зімовыя рэчы (шапкі, шалікі, рукавіцы, шкарпэткі);
пасцельную бялізну.
• Узяць даныя канкрэтнага дзіцяці або сям'і і самастойна сабраць цэлы падарунак.
Грошы можна ахвяраваць у скарбонку, дзе стаяць нашыя валанцёры.
Рэчы можна прынесці 8 снежня і перадаць валанцёрам перад кожнай Святой Імшой.
Па пытаннях можна звяртацца:
Паліна +375291711741,
Аліна +375293735602,
Кс. Уладзіміір +375297442538.
«Не забудзем таксама і пра міласціну. У старажытных традыцыях адвэнтавая міласціна патрабуючым матывавалася вельмі прыгожа. Касцёл заклікаў, каб у гэты адвэнтавы перыяд вернікі сваімі ахвяраваннямі падтрымлівалі асабліва дзяцей, удоваў, самотных маці і бяздомных», — Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі (з пастырскага паслання ад 24.11.2024).

