Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў стартуе 26 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Прыношу Табе маю веру».

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць 30 чэрвеня - 1 ліпеня. 

Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ. 

Для ахвотных узяць удзел у пешай пілігрымцы распачалася рэгістрацыя, з праходжаннем якой арганізатары просяць не марудзіць. 

• Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>> 

Інфармацыйная падтрымка будзе здзяйсняцца праз Instagram @minsk_budslau і Facebook @minsk.budslau, таксама створаны тэлеграм-чат для абмеркавання бягучых спраў. 

• Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца да адказных святароў: 

• +375 (29) 581 10 42 — кс. Алег Шпець SChr 

• +375 (29) 744 25 38 — кс. Уладзімір Марушэўскі SChr

• +375 (33) 605 41 67 —  кс. Андрэй Лысы SChr

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.