Цэтлік // Анонсы

  • Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае нашу парафію

    27 студзеня, у парафіяльную ўрачыстасць Святога Яна Евангеліста, нашу парафію наведае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Яго Эксцэленцыя ўзначаліць святую Імшу а 12-й гадзіне. Плануецца анлайн-трансляцыя.

  • Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса і бліжэйшыя дні

    24 снежня (чацвер)

    • 06.45 – Рараты
    • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей – Пастэрка (транслюецца анлайн)
    • 21.30 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка
    • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка (транслюецца анлайн)

    25 снежня (пятніца) - урачыстасць Нараджэння Пана Езуса

    • Святая Імша – 9.00, 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн), 18.00.

    26 снежня (субота) – Свята св. Стэфана, першамучаніка

    • Святая Імша – 19.00.

    27 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа і парафіяльная ўрачыстасць Св. Яна, апостала і евангеліста

    • расклад нядзельны

  • Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 снежня

    Расклад:

    • 11 снежня (пятніца):
      • 6.45 (рараты), 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - св. Імша з навукай;
    • 12 снежня (субота):
      • 8.00, 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай
      • 10.30 - навука для дзяцей
      • 17.00 - навука для моладзі
    • 13 снежня (нядзеля):
      • 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай

  • Распачынаем Адвэнт — час радаснага чакання

    Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння.

    Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.

  • 18 лістапада прыпадае 100-я гадавіна легалізацыі абортаў

    Гэты дзень з'яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе пасля назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae. Запрашаем 18 лістапада а 19.00 на Святую Імшу і набажэнства перапрашэння за грахі супраць жыцця. Таксама можна далучыцца праз анлайн-трансляцыю.

  • У парафіі працягваецца перэгрынацыя абраза святой Барбары

    Да суботы 22 лістапада ў нашай капліцы будзе знаходзіцца абраз святой Барбары, апякункі падчас эпідэмій і цяжкіх хваробаў. Кожны можа прыйсці і памаліцца ва ўсіх важных справах, асабліва за хворых і медработнікаў. Можна прыносіць свае інтэнцыі на картках, альбо дасылаць праз інтэрнэт. Будзем маліцца ва ўсіх гэтых справах разам у чацвер у 18.30. Таксама ў чацвер плануецца весці трансляцыю з нашай капліцы.

  • Кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы

    Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.

  • Стаў вядомы расклад катэхезы на 2020/2021 фармацыйны год

    У нядзелю 30 жніўня пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. З раскладам катэхезы можна азнаёміцца тут >>>. Занятки пачынаюцца ад 7-га верасня.

  • Увага, змяняецца расклад набажэнстваў

    З 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні святая Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.

    Расклад цэлебрацый святой Імшы:

    • у нядзелю — 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
    • у суботу і будні — 19.00

    На працягу чэрвеня штодня ў капліцы перад святой Імшой будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і ”Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

    • у нядзелю: 18.30 — адарацыя, 18.45 — чэрвеньскае набажэнства
    • у суботу і будні: 18.00 — адарацыя, 18.45 — чэрвеньскае набажэнства

  • Расклад набажэнстваў на Вялікі тыдзень

    9 красавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР (ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА)

    • Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00 (транслюецца анлайн).
    • Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

    10 красавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА

    • У 18.30 Крыжовы шлях (транслюецца анлайн).
    • Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія (транслюецца анлайн).
    • На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

    11 красавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА

    • Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
    • Асвячэнне страваў (звонку капліцы) на Вялікодны стол будзе адбывацца з 9.00 да 17.00 кожныя поў гадзіны.
    • Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00(транслюецца анлайн). На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.
    • Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.

    12 красавіка – ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
    УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

    • Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00 (транслюецца анлайн).
    • Наступныя Імшы ў 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн) і 13.30.

    13 красавіка – ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК

    • 12.00, 19.00 — святая Імша

    Усе цэлебрацыі Пасхальнага трыдуума і Вялікадня будуць адбывацца звонку капліцы, г.з. на вуліцы на адкрытым паветры.

  • Праграма велікапосных рэкалекцый і 24-х гадзіннай адарацыі

    Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 20 да 22 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Юрый Пракапюк. Таксама ў адказ на заклік Папы Францішка прысвяціць 24 гадзіны для Пана на каленях у адарацыі, малітве і пакаянні, 20–21 сакавіка будзе праведзена 24-х гадзінная адарацыя. Прапануем азнаёміцца з раскладам.

  • Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту будзе адбывацца штодзённа

    Шаноўныя парафіяне! У гэты складаны час вельмі патрэбна сведчанне людзей веры. Гэта датычыць зносін паміж людзьмі, ў якіх неабходна праявіць цярплівасць і клопат пра другога чалавека. Але мы маем даць сведчанне таксама нашага даверу да Бога! Што гэта Ён адзіны лекар, які хоча вылечыць не толькі цела, але і душу! Запрашаем на супольную Эўхарыстыю, кожны дзень пн - пт 7.00 і 19.00, а таксама да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту кожны будні дзень а 18.00.

    Ксёндз пробашч Алег Шпець SChr

    Нагадваем, што адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту таксама адбываецца кожную нядзелю пасля вечаровай святой Імшы.

    Спасылкі па тэме:

  • Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне

    24 снежня (аўторак)

    • 20.30 – Батлейка,
    • 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (пастэрка),
    • 23.00 – Вігілійная Святая Імша (пастэрка).

    25 снежня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
    Святыя Імшы ў гэты дзень:

    • 9.00,
    • 10.30,
    • 12.00,
    • 18.00.

  • Запрашаем на Баль Усіх Святых

    У нядзелю 17 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца IV Баль Усіх Святых. У гэтым годзе свята будзе праходзіць пад дэвізам «Верным хачу быць, каб святасць здабыць». Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле. Абавязковы дрэс-код: пераапрануцца ў святых.

  • «Божыя кароўкі» запрашаюць на знаёмства з каталіцкім скаўтынгам для дзяўчынак

    Блакітны мундур, чырвоныя шапачкі, сем чорных кропачак, дзіўныя нашыўкі на мундурах — што гэта сімвалізуе? Які ў гэтым сэнс? Знайсці адказы на шматлікія пытанні можна ў суботу 26 кастрычніка на дні знаёмства з «Божымі кароўкамі» — адгалінаваннем скаўцкага руху для малодшых дзяўчынак.

  • Распачынаюцца заняткі па катэхезе

    Ад 9 верасня распачынаюцца заняткі па катэхезе, а таксама сустрэчы розных парафіяльных суполак. Калі ласка, азнаёмцеся з раскладам.

  • Кожную першую пятніцу месяца будзе адбывацца ўсяночная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і

    6 верасня адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы. Падобныя набажэнствы ў нас праводзіліся некалькі разоў: падчас адвэнту, Вялікага посту і на пачатку лета. Цяпер яны стануць рэгулярнымі.

  • Партрэт па панядзелках

    Каманда Jan.by распачынае серыю публікацый пад рубрыкай, якая называецца «Партрэт па панядзелках». Кожны панядзелак мы будзем вас знаёміць з пэўнай асобай. Кожны панядзелак — новае інтэрв'ю.

  • 7-га чэрвеня адбудзецца ўсяночная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і

    Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 7-й гадзіны раніцы. Падобныя набажэнствы ў нас адбываюцца ўжо трэці раз. Папярэднія праходзілі падчас адвэнту і Вялікага посту.

  • Расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень

    На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжавнне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста. Вялікдзень — «свята святаў», галоўная ўрачыстасць у Літургічным годзе.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.