Фота samaranin.by

Праз некалькі месяцаў распачнецца Юбілейны 2025 год хрысціянства! «Няхай гэта будзе год інтэнсіўнай малітвы, які адкрые сэрцы на прыняцце Божай ласкі», — так Папа Францішак ахарактарызаваў Год малітвы, які стане падрыхтоўчым перыядам да Юбілею 2025 года.

«Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе біскупы, святары, дыяканы і катэхеты знойдуць адпаведныя спосабы зрабіць малітву асновай для аб’яўлення надзеі, якую Юбілей 2025 павінен абвяшчаць у цяжкія часы», — адзначыў прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі.

Адказваючы на заклік Святога Пасаду, запрашаем далучыцца і глыбей увайсці ў своеасаблівы спосаб малітвы, якім ёсць lectio divina. Прапануем малітоўную ініцыятыву «Дні цішыні для Мінска», якая ўпершыню адбудзецца 21-22 верасня 2024 г. Гэта 2 дні (субота і нядзеля), калі ў поўнай цішыні хочам схіліцца над Божым Словам. У сённяшнім гучным і хуткім свеце гэта будзе нібы аазіс, абаронены ад штодзённага стрэсу, дзе малітва становіцца падсілкоўваннем хрысціянскага жыцця веры, надзеі і любові.

Прыняць удзел можа кожны дарослы хрысціянін, запісаўшыся па спасылцы: https://forms.gle/jeJojHNLwy8punJ17.

Наступныя «Дні цішыні для Мінска» адбудуцца 19-20 кастрычніка і 23-24 лістапада 2024 г.

Жадаем, каб удзел у гэтай малітоўнай ініцыятыве быў часам, каб даведацца, як маліцца і, перш за ўсё, як выхоўваць нас, сучасных людзей, у малітве ў эпоху лічбавай культуры.

Кошт — 30 рублёў (не ўлічваючы пасілкаў).
Колькасць месцаў абмежаваная.
Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19. 

Калі пасля рэгістрацыі Вашыя планы змяніліся, просім як мага хутчэй паведаміць аб гэтым:
+375336054167 — кс. Андрэй Лысы SChr.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.