У нядзелю 15 студзеня ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага 107а) адбудзецца шосты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Нараджэнне Езуса Хрыста было такім…». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00 (дольны касцёл).
Для ўдзелу трэба выбраць святога і падабраць адпаведны касцюм. Просім запісацца на Баль у с. Марыанны +375447556516. Можна прынесці печыва або бутэрброды на супольны перакус.
Прыгадаць, як праходзіў Баль у мінулыя гады, можна тут:
Дзе сустрэць святых усіх эпох ці зрабіць сэлфі з Жаннай д’Арк? На Балі Усіх Святых!
Ізноў адчыніліся брамы Неба… Адбыўся IV Баль Усіх Святых
Прыклад святасці ва ўменні радавацца і весяліцца: у парафіі адбыўся баль Усіх Святых
Адчуць смак неба: баль Усіх Святых прайшоў у мінскай парафіі