Фота samaranin.by
Фота samaranin.by

Ксяндзы хрыстусоўцы чарговы раз запрашаюць юнакоў пасляшкольнага ўзросту на Біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле». Сустрэча адбудзецца з 3 па 5 мая 2024 года ў Мінску.

«У святле Божага Слова хочам знайсці сваю дарогу да святасці, гледзячы на прыклад жыцця і веры Апосталаў. На чарговай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання святога Яна», — адзначаюць арганізатары. 

Сустрэча адбудзецца з 3 па 5 мая 2024 года ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19). Ахвяраванне за ўдзел — 25 р. З сабою трэба мець Біблію і нататнік. 

Запіс да 1 мая па тэл.: +375336054167 кс. Андрэй Лысы SChr

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.