«Хто не ведае Святога Пісання, той не ведае Хрыста» (святы Геранім).

Папа Францішак у 2019 годзе устанавіў «Нядзелю Божага Слова» і запланаваў, што гэта будзе асаблівы дзень, прысвечаны ўрачыстай цырымоніі, роздуму і распаўсюджванню Слова. Нядзеля Божага Слова з’яўляецца добрым спосабам, каб дапамагчы людзям «абудзіць разуменне аўтарытэту Святога Пісання ў жыцці кожнага веруючага».

Адказваючы на заклік Пастыра Касцёла, запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Першым Мінскім Біблійным Марафоне. Што для гэтага трэба зрабіць? Запоўніць гэтую форму: Форма да ўдзелу ў Біблійным Марафоне. Пасля вы атрымаеце адзін раздзел Бібліі, які трэба прачытаць у любы час на працягу нядзелі 22 студзеня 2023 года, падумаць пра тое, што Бог мне хоча праз Слова сказаць і падзяліцца гэтым з другім чалавекам. Вось і ўсё! Чым больш удзельнікаў, тым больш прачытаем Святога Пісання ў адзін дзень! Шчыра запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых. Няхай Слова дзейнічае ў нашых сэрцах і прыносіць добры плён.

З дарам малітвы, айцы хрыстусоўцы

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.