У нядзелю 19 студзеня адбудзецца восьмы парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма Балю — «Надзея нас не падвядзе і да Неба давядзе». Месца правядзення — касцёл Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага, 107а). Пачатак — а 15:00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца а 14:00 (дольны касцёл).

Просім запісацца на Баль у сёстраў або па спасылцы https://forms.gle/c4ZjuoYqR43cxtxk9.

Для ўдзелу трэба выбраць святога і падабраць адпаведны касцюм. Можна прынесці печыва або бутэрброды на супольны пасілак. Традыцыйна адбудзецца конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі — «Надзея ў маім жыцці». Фармат малюнкаў — А3. Неабходна падпісаць імя, прозвішча і ўзрост, а таксама дадаць кароткае апісанне малюнка і што стала крыніцай натхнення. Свае работы трэба аддаць святарам або сёстрам да 15 студзеня. Вынікі будуць абвешчаны падчас Балю.

Паглядзець, як праходзіла свята ў мінулыя гады, можна тут:

Сёмы Баль (2024)  

Шосты Баль (2023)  

Пяты Баль (2022)

Чацвёрты Баль (2019)

Трэці Баль (2018)  

Другі Баль (2017)

Першы Баль (2016)

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.