
18 мая распачынаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў 32-й пешай пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, якая стартуе 1 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Любоў яднае».
Пілігрымка працягваецца пяць дзён, адлегласць складае 125 кіламетраў. Прыбыццё ў Будслаў — 5 ліпеня.
Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.
Ахвотных узяць удзел у пілігрымцы арганізатары просяць не марудзіць з рэгістрацыяй. Анлайн рэгістрацыя працягнецца да 23 чэрвеня, пазней можна будзе запісацца на пілігрымку патэлефанаваўшы арганізатарам.
Успаміны пра пілігрымку 2023 можна знайсці тут.