Пераклад з malygosc.pl

Запрашаем на Рараты ў нашую капліцу ад панядзелка да пятніцы а 6:45.

У гэтым годзе пойдзем у Бэтлеем разам са св. Вінцэнтам дэ Поль, каб сустрэць Дзіцятка Езуса. Падчас гэтага адвэнтавага падарожжа св. Вінцэнт будзе вучыць нас уяўленню міласэрнасці і таго, як бачыць Бога, які прыходзіць у іншых людзях.

«Чаму б не ўшанаваць Марыю нашым удзелам у Раратах? Чаму б не выбрацца на Рараты ўсёй сям’ёй? Чаму б не далучыць да гэтай малітвы малых дзетак? Сустрэча з Езусам падчас раратняй Імшы з’яўляецца добрай нагодай як для дарослых, так і для моладзі і дзяцей, каб паглыбіць сваю веру. Каб правесці малодшых дзетак праз гэты перыяд літургічнага года, неабходны асаблівы клопат усёй сям’і, каб дома вяліся размовы аб праўдах веры, аб важнасці падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, каб быў сумесны ўдзел у Раратах...» Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі (з пастырскага паслання ад 24.11.2024).

Запрашаем разам з намі вучыць спеў, які будзе гучаць падчас Раратаў 2024:

Запрашаем плённа перажыць перыяд Адвэнту. Таксама плануем публікаваць фрагменты матэрыялаў з Раратаў у парафіяльным інстаграме.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.