Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

18 лістапада ў Жодзіна праходзіў XIX марыянскі турнір міністрантаў, у якім прынялі ўдзел хлопцы з парафій Барысава, Воршы, Жодзіна, Мінска (Сухарава), Маладзечна, а таксама з нашай парафіі.

 

З 3 па 5 лістапада адбыўся асеннік Другога мінскага звязу святой Барбары ў Навагрудку! За гэтыя дні дзяўчаты больш пазналі гісторыю горада.

 

16 лістапада 2023 года, у дзень Маці Божай Вастрабрамскай, нашая парафіянка Яўгенія Мядзведзева распачала шлях фармацыі ў Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

 

У жніўні адбыліся выезды дзвух груп нашай моладзі — ДМХ "Адзіныя сэрцам" (студэнты і працуючыя) і Моладзь Хрыста (школьная моладзь).

 

27 жніўня ў нашай парафіі распачала служэнне с. Фаўстына Крывіцкая, назарэтанка.

 

27 жніўня 2023 года адбылося развітанне з с. Назарыяй Міклаш SCFN, якая 2 гады служыла ў нашай парафіі. Вернікі разам са святарамі горача падзякавалі с. Назарыі за ахвярнае служэнне, прыклад веры і любоў, якой дзялілася з кожным. Прагучалі кранальныя словы ў адрас с. Назарыі. Было шмат абдымкаў, усмешак, а таксама слёзаў.

 

З 28 па 31 жніўня ў нашай парафіі прайшлі Канікулы з Богам. Іх тэмай у гэтым годзе быў Ружанец. Кожны дзень быў прысвечаны адной частцы ружанцовых таямніц.

 

З 31 мая па 10 чэрвеня наша парафія праводзіла Канікулы з Богам, якія адбываліся ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку.

 

3 чэрвеня 2023 года Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў дзяцей нашай парафіі, якія адпачывалі на Канікулах з Богам у Навагрудку. Дзеці з радасцю і спевам прывіталі шаноўнага госця і засыпалі шматлікімі пытаннямі. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, радаснай і цікавай.

 

15 красавіка наш хор дзяцей «Божыя ягняткі» прыняў удзел у малітве праслаўлення ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску. Хор заспяваў «Вось ягняткі маладыя» і «Весяліся і пляскай у далоні».

 

У сераду, 5 красавіка, у нашай парафіі прайшоў скаўцкі крыжовы шлях. На набажэнства былі запрошаны ўсе ўдзельнікі скаўцкага руху, а таксама іх сем'і.

 

Як і штогод, за тыдзень да Вялікадня мы адзначаем Пальмовую нядзелю. У гэты дзень узгадваем падзею ўрачыстага ўвахода Пана Езуса ў Ерусалім. Падчас Святой Імшы чытаецца мука Пана.

 

28-30 сакавіка міністранты нашай парафіі ўдзельнічалі ў рэкалекцыях, падчас якіх разважалі над адным з правілаў міністранта: «Міністрант вядзе барацьбу са сваімі недахопамі і працуе над сваім характарам». Першыя два дні праходзілі ў Слуцку разам з міністрантамі мясцовай парафіі св. Антонія. Варта адзначыць, што першая такая сустрэча адбылася на вясенніх канікулах мінулага года . 

 

Мяне завуць Паліна. І я ўжо некалькі гадоў з’яўляюся часткай душпастырства моладзі нашай парафіі, чым вельмі ганаруся. Для мяне ДМХ — не толькі месца, дзе я магу ўзрастаць як хрысціянка і паглыбляць адносіны праз сустрэчы з Богам, але і месца спаткання з аднадумцамі. Адметнай рысай нашай дынамічнай супольнасці з’яўляюцца выезды, якія мы здзяйсняем у розныя мясціны. Дзякуючы чаму я ўжо паглядзела значную частку куточкаў нашай прыгожай Беларусі. Але мы не збіраемся спыняцца…

 

10–12 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец Павел Раманчук OFMConv, пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Івянцы.

 

14–15 мая ўдзельнікі Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ), якія нядаўна ўрачыста далучылыся да гэтай супольнасці, правялі сваю першую вандроўку ў Івянец. Разам з сястрой Назарыяй, ксяндзом Уладзімірам і аніматарамі дзеці яшчэ больш паглыбіліся ў вучэнне Езуса Хрыста і ў пазнанне Яго прысутнасці ў Эўхарыстыі.

 

6-7 мая ў Воршы праходзіў XVI марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з парафій Барысава, Верхнядзвінска, Воршы, Глыбокага, Докшыц, Жодзіна і Мінска. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.

 

28-29 сакавіка адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў з нашай парафіі і парафіі св. Антонія ў Слуцку. «Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы верна выконвае свае абавязкі» — як гэтую тэму раскрывалі юнакі са сваімі душпастырамі глядзіце ў фотарэпартажы.

 

З 18 па 20 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся Велікапосныя рэкалекцыі, іх правёў а. Юрый Кулай OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.

 

Суботні дзень 19 лютага ў парафіяльнага хора «Эффата» пачаўся рана і незвычайна. Пакінуўшы прывычныя суботнія заняткі, удзельнікі спяшаліся на сустрэчу. Харыстаў гасцінна прыняў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр. Такі фармат харавой сустрэчы праводзіўся ўпершыню.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.