27 жніўня 2023 года адбылося развітанне з с. Назарыяй Міклаш SCFN, якая 2 гады служыла ў нашай парафіі. Вернікі разам са святарамі горача падзякавалі с. Назарыі за ахвярнае служэнне, прыклад веры і любоў, якой дзялілася з кожным. Прагучалі кранальныя словы ў адрас с. Назарыі. Было шмат абдымкаў, усмешак, а таксама слёзаў.

 

Жадаем сястры Назарыі Божага благаслаўлення ў служэнні на новым месцы, а менавіта ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Івянцы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.