Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрасенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам — шляхам, які паказаў нам Збаўца.

24 сакавіка Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю на ўспамін падзеяў, у якіх здзейснілася збаўленне свету. Сотні людзей прыйшлі ў капліцу на благаслаўленне вербаў, каб тым самым распачаць галоўны для католікаў тыдзень.

    Святая Імша на 9.00

Эўхарыстыя пачалася благаслаўленнем вербных галін, прынесеных вернікамі. Таксама на ёй па традыцыі чыталася апісанне Мукі Пана, якое прадстаўляе апошнія гадзіны зямнога жыцця Езуса Хрыста.

   Святая Імша на 10.30

Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня, калі Касцёл успамінае смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста. У гэты дзень вернікі прымаюць удзел у ўрачыстасці, трымаючы ў руках благаслаўленыя вербачкі і даючы гэтым сведчанне сваёй веры ў Адзінага і Праўдзівага Бога.

    Святая Імша на 12.00
Фота: Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, Марына Слесарчук
Відэа: Марына Слесарчук

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.