7 лістапада адбылася пілігрымка Літургічнай Службы Алтара нашай парафіі ў Санктуарый Маці Божай Барунскай (Гродзенская дыяцэзія).
У гаміліі кс. Андрэй Лысы разважаў пра тое, што міністрант не павінен быць як фарысеі і кніжнікі, якія ўзвышалі сябе, але павінен быць чалавекам, які на ўзор Марыі шчырым сэрцам служыць Хрысту, дбае пра чыстае сэрца і дае сведчанне веры ў сваім асяроддзі.














Пасля экскурсіі па касцёле міністрантаў чакаў перакус і гульня па літургічных ведах. А далей — каўбаскі і іншыя прысмакі на абед, вольны час і актыўныя гульні.
На заканчэнне пілігрымкі ўсе ўдзельнікі наведалі мясцовыя могілкі, дзе разам памаліліся за памерлых.































