16 лістапада 2023 года, у дзень Маці Божай Вастрабрамскай, нашая парафіянка Яўгенія Мядзведзева распачала шлях фармацыі ў Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

Урачыстасць адбылася ў гродзенскім кляштары сясцёр назарэтанак.
Настаяцельніца беларускай правінцыі сясцёр назарэтанак с. Філатэя Ціхановіч прыняла Яўгенію ў пастулят і напрыканцы абрада сказала: «Цяпер нашая супольнасць з’яўляецца тваёй супольнасцю. Ад гэтага моманту да твайго імя дадаецца слова "сястра"».

 

Ва ўрачыстым абрадзе прыняла ўдзел мясцовая супольнасць сясцёр, вікарый нашай парафіі кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, а таксама Паліна Ручан, сяброўка з моладзевай супольнасці ДМХ "Адзіныя сэрцам", да якой апошнія некалькі гадоў належала Яўгенія.
Атулім сястру Яўгенію нашай малітвай, каб пачатковы этап фармацыі, якім ёсць пастулят, быў часам адкрывання каштоўнасці манаскага жыцця і вялікай любові Езуса Хрыста.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.