18 лістапада ў Жодзіна праходзіў XIX марыянскі турнір міністрантаў, у якім прынялі ўдзел хлопцы з парафій Барысава, Воршы, Жодзіна, Мінска (Сухарава), Маладзечна, а таксама з нашай парафіі.
Каманды спаборнічалі паміж сабой у трох дысцыплінах: біблійныя веды, інтэлектуальны біятлон і літургічныя веды.
У першых дзвюх дысцыплінах нашыя міністранты на чале з капітанам каманды Багданам Сырыцам увайшлі ў тройку лепшых, а ў літургічных ведах занялі 2 месца. У агульнай класіфікацыі — 3 месца. Пераможцам турніру стала каманда з Жодзіна.