З 3 па 5 лістапада адбыўся асеннік Другога мінскага звязу святой Барбары ў Навагрудку! За гэтыя дні дзяўчаты больш пазналі гісторыю горада.
Ноччу мы патрапілі ў Нарнію, дзе перажылі сваю прыгоду падчас Вялікай скаўцкай гульні. Вечарам другога дня мы правялі час за праглядам кінашэдэўраў пад назвай «Хто такія скаўты?». Гэта ўсё і шмат іншага адбывалася пад фабулай «Хронікі Нарніі», якую мы выбралі на гэты год!