9 сакавіка Паўліна Гардзіенка з сябрамі наведалі нашу парафію ў межах аўтарскага туру «Супакой». Мы не толькі слухалі спевы і сведчанні маладых гасцей, але і маліліся разам.

Хачу падзяліцца, як Бог дакрануўся да майго сэрца! Я ведаю Паўлініны спевы на памяць, маю іх у плэйлісце. Калі мне цяжка — я ўключаю і спяваю іх, калі мне радасна — я таксама ўключаю і спяваю іх. Але ў гэты вечар праз спевы і гісторыю Паўлінкі Бог паказаў, наколькі моцная і вялікая Яго любоў і міласць да мяне. Бог спаслаў мне слёзы, і праз іх я таксама адчувала, як Ён пранікае ў маё сэрца. «І Ты атуліў мяне бязмернай любоўю Сваёй, і Ты палюбіў мяне проста за тое, што я ёсць!» — Паўлінчын спеў «Атуліў», гэтыя словы адтуль. Мая любімая песня! Якія яны простыя, але колькі ў іх сэнсу і глыбіні!

Шчыра дзякую Паўліне за тое, што яна прыехала да нас, у нашу капліцу, падзялілася часткай сябе!

Тэкст: Анастасія Кардаш

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.