Навіны і аб’явы
5 чэрвеня ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ восем сем’яў далучыліся да руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). У прысутнасці пастыраў і прысутных на св. Імшы парафіянаў гэтыя сем’і прынялі «карту руху», прысвяцілі сябе Божаму Сэрцу, паабяцалі ўзяць Евангелле за канстытуцыю сваіх сем’яў. З гэтага моманту ў нашай парафіі дваццаць сем’яў належаць да гэтага руху.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцёла

Ад 1 чэрвеня да 31 жніўня дзейнічае наступны расклад:
- нядзеля: святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн), 19.00
- субота і будні: святая Імша ў 19.00
На працягу чэрвеня ў капліцы а 18.30 адбываецца Чэрвеньскае набажэнства на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, 29 мая ў Мінску адмяняюцца ўсе цэлебрацыі святой Імшы да 14.00. Адпаведна ў нашай капліцы не будзе святой Імшы на 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.
14–15 мая ўдзельнікі Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ), якія нядаўна ўрачыста далучылыся да гэтай супольнасці, правялі сваю першую вандроўку ў Івянец. Разам з сястрой Назарыяй, ксяндзом Уладзімірам і аніматарамі дзеці яшчэ больш паглыбіліся ў вучэнне Езуса Хрыста і ў пазнанне Яго прысутнасці ў Эўхарыстыі.
9 траўня ў будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыўся чарговы Сямейны баль, агранізаваны сем’ямі руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). Акрамя сямейных пар, гэтым разам у балі ўдзельнічала і моладзь нашай парафіі. Прапануем вашай ўвазе некалькі водгукаў ад удзельнікаў і арганізатараў гэтай незвычайнай падзеі, і канешне ж, фотаздымкі.
6-7 мая ў Воршы праходзіў XVI марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з парафій Барысава, Верхнядзвінска, Воршы, Глыбокага, Докшыц, Жодзіна і Мінска. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.
24 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, падчас святой Імшы чатырнаццаць дзяцей і маладых асобаў з нашай парафіі прачыталі формулу прыняцця да супольнасці «Эўхарыстычнага руху маладых» (ЭРМ), у якой выказалі жаданне наследаваць і ўсё больш любіць Езуса і шанаваць Яго, прысутнага ў Эўхарыстыі.
23 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску прайшла малітва праслаўлення ў абарону жыцця «Дзеці нясуць міласэрнасць». У гэтым фестывалі духоўных спеваў выступілі дзіцячыя калектывы з Гомеля, Маладзечна, Мінска, Мар’інай Горкі.
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачалася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









