Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (серада): свята святога Андрэя, апостала Гэта дзень імянінаў кс. Андрэя, св. Імша ў інтэнцыі кс. Андрэя а 6.45.
20 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, святую Імшу а 13.30 у нашай капліцы ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. Патранальнае свята айцоў хрыстусоўцаў стала добрай нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за 90 гадоў існавання манаскай супольнасці ў свеце і 30 гадоў служэння хрыстусоўцаў у Беларусі.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету – гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 27 лістапада – гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Сёння асабліва хочам падзякаваць Пану Богу за 90 гадоў існавання нашай манаскай супольнасці і 30 год служэння святароў Таварыства Хрыстусовага ў Беларусі.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 лістапада (серада): успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай). 17 лістапада (чацвер): успамін Святой Альжбеты Венгерскай, законніцы Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі. Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.
Нашыя парафіяне працягваюць дзяліцца сваімі сведчаннямі дзеяння Божай ласкі ў іх жыцці. Сёння мы хочам дадаць у нашу рубрыку «Маленькія гісторыі» сведчанне Алены Шымак пра вялікую ласку, якую атрымала яе сям'я праз заступніцтва Маці Божай. Гэтай гісторыяй яна падзялілася ў сваіх сацсетках у дзень нараджэння сваіх сыноў-двайнят Мішы і Даніка.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (серада): свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
Лістапад — месяц, асаблівым чынам прысвечаны малітве за памерлых. Таму напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых і Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, 30 кастрычніка, святары разам з дарослымі, моладдзю і дзецьмі нашай парафіі правялі набажэнства на могілках Масюкоўшчыны.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (аўторак): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша (Набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага); 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых; 19.00 – Святая Імша. 2 лістапада (серада): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. Парадак набажэнстваў: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых; 19.00 – Святая Імша.
Поўная каплічка вернікаў. На дварэ кастрычнік. Нядзеля. Поўдзень. Урачыстая працэсія: крыж, Евангелле, рэліквіі. Пяць святароў ля алтара. Шмат міністрантаў. Скаўты і скаўткі з басанамі. «Не бойцеся жыць для любові» – спеў на пачатак. Словы, якія так часта паўтараў святы Ян Павел ІІ, – «не бойцеся!» Гэты заклік не траціць актуальнасць і пасля 44 гадоў з моманту, як кардынал Караль Вайтыла стаў галавою Касцёла. Менавіта ў гэтую восеньскую нядзелю, 23 кастрычніка, кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк урачыста ўнёс у нашу капліцу рэліквіі святога Папы.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





