Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам ад усяго сэрца шчыра падзякаваць а. Паўлу за гэты благаслаўлёны час, за цэлебрацыю св. Імшы, паслугу ў канфесіанале, а перад усім, за скіраванае да нас Божае Слова і параказанне нашай парафіі рэліквій святых мучанікаў Германа і Ахілеса. Няхай добры Бог аддзячыць яму за ягоную паслугу.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (чацвер) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху на 10.30.
2. Урачыстасць св. Юзафа ў гэтым годзе пераносіцца на панядзелак 20 сакавіка.
3. Дзякуем за ахвяраванні для дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі. Было сабрана 1140р.
4. Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.