Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
20 сакавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НПМ
Святы Юзаф з’яўляецца апекуном Паўсюднага Касцёла, а таксама апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00.
25 сакавіка – (субота) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама далучыцца да гэтай малітвы.
Св. Імша – 8.00, 12.00, 19.00.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00; Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху на 10.30.
2. Сёння, пасля кожнай св. Імшы, адбудзецца збор ахвяраванняў на CARITAS.
3. У Пальмовую нядзелю адбудзецца ВЕЛІКОДНЫ КІРМАШ.
4. Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.