Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 кастрычніка (пятніца): Свята Святых Сымона і Юды, Апосталаў Святы Сымон меў мянушку Зэлёта – Самаахвярнік з-за самаахвярнага выканання Закону Майсея. Святы Юда – Тадэвуш, брат Якуба Малодшага, быў сваяком Езуса Хрыста. Ён аўтар паслання, унесенага ў кнігу Новага Запавету. Вернікі звяртаюцца да яго як да заступніка ў безнадзейных справах. У гэты дзень абыходзіць свае імяніны арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Памятаем аб ім ў нашай малітве.
22 кастрычніка Касцёл успамінае святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды некаторыя парафіяне падзяліліся прысутнасцю Вялікага Папы ў іх жыцці. Мы працягваем нашу рубрыку «Маленькія гісторыі» і сёння дзелімся з вамі сведчаннем нашай парафіянкі Алесі Каросцік.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
17 кастрычніка (пн): успамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
18 кастрычніка (аўт): свята святога Лукі, евангеліста
22 кастрычніка (сб): успамін святога Яна Паўла II, Папы
1. У нядзелю 23 кастрычніка а 12.00 адбудзецца ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ўзначаліць кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк. Распачынаем духоўную падрыхтоўку да гэтай падзеі:
- Сёння падчас кожнай св. Імшы - адмысловае казанне.
- Для лепшай асабістай падрыхтоўкі сёння кожная сям’я атрымае кнігу «Дазвольце Хрысту захапіць вас. Думкі святога Яна Паўла ІІ».
- Кожны дзень будзе адбывацца набажэнства ружанцовае са св. Янам Паўлам ІІ
- Просім даслаць нам на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. фотаздымак на тэму: «Святы Ян Павел ІІ у маім жыцці (жыцці маёй сям’і, супольнасці…)». Калі такога фотаздымка яшчэ няма, яго можна зрабіць. Фотаздымкі просім даслаць да пятніцы ўключна (да 18.00).
- У суботу 22 кастрычніка ва ўспамін святога Яна Паўла II:
08.00 – св. Імша
13.00 – чуванне дзяцей
14.00 – фільм пра св. Яна Паўла ІІ «Караль: чалавек, які стаў Папам» (зал пры касцёле Маці Божай Будслаўскай).
18.00 – чуванне сем’яў і ўсіх дарослых
19.00 – урачыстая св. Імша
20.00 – чуванне моладзі
29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, моладзевая супольнасць нашай парафіі ДМХ «Адзіныя сэрцам» наведала Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у якім прайшла сустрэча пад назвай «Каб усе былі адно».
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 4 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Францішка Нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл. Калі бацька Францішка запатрабаваў вярнуць грошы, выдаткаваныя на адбудову, пагражаючы пры гэтым пазбавіць сына спадчыны, той сам адрокся ад усёй маёмасці, пакінуў бацькоўскі дом і ў карычневым габіце басанож пайшоў вандраваць як жабрак. Да святога пачалі далучацца тыя, хто падзяляў яго ідэалы, і такім чынам утварыўся жабрачы ордэн францішканцаў. Верная супрацоўніца Францішка св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі). Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. 7 кастрычніка (пятніца) – успамін НПМ Ружанцовай
З 23 па 25 верасня 2022 года адбылося цікавае падарожжа ўдзельніц «Жаночага клуба» нашай парафіі ў горад Гродна, які вядомы на Беларусі сваім еўрапейскім каларытам і шматлікімі славутасцямі.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 27 верасня (аўторак) – успамін святога Вінцэнта дэ Поля, святара 29 верасня (чацвер) – Урачыстаць святога Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў 30 верасня (пятніца) – успамін святога Гераніма, святара і доктара Касцёла 1 кастрычніка (субота) – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
У нядзелю 11 верасня ўрачыстай святой Імшой распачаўся чарговы год фармацыі каталіцкай скаўцкай супольнасці, якая дзейнічае пры нашай парафіі.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамог, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 верасня (аўторак): успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў 21 вераня (серада): свята св. Мацвея, апостала і евангеліста У Евангеллі сам Мацвей так апісвае сваё пакліканне: «Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім». Гэтае Евангелле з’явілася каля 41 – 42 гг. і, паводле старажытных сведчанняў і заключэння Біблейскай камісіі, было напісана на габрэйскай мове. Да паклікання ў супольнасць апосталаў Мацвей быў мытнікам у Капернауме, горадзе, які знаходзіўся на заходнім беразе Генісарэцкага возера. Ён меў таксама і другое імя — Левій. Згодна з традыцыяй, пасля ўнебаўшэсця Хрыста Мацвей каля 42 г. пакінуў Палестыну і накіраваўся абвяшчаць Евангелле ў Егіпце і Эфіопіі. Там ім былі здзейсненыя шматлікія аздараўленні. Не захавалася звестак пра тое, дзе і пры якіх абставінах загінуў апостал, але ўжо першыя хрысціяне ўшаноўвалі яго як мучаніка. Святы Мацвей з’яўляецца апекуном мытнікаў і банкіраў, а таксама ратуе ад алкагалізму.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамог, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 12 верасня (панядзелак) успамін Найсвяцейшага Імя Марыі Парафільная ўрачыстасць у Мінскім архікатэдральным Касцёле. 13 верасня (аўторак) успамін Св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла Святы Ян Залатавусны (Хрызастом) нарадзіўся ў Антыёхіі (Сірыя) каля 350 г. У васемнаццацігадовым узросце прыняў хрост і пачаў жыць як пустэльнік. Дзесяць гадоў суровай аскезы аслабілі яго здароўе, а таму ён быў вымушаны пакінуць пустэльніцкае жыццё і праз нейкі час распачаў служэнне дыякана пры тагачасным біскупе Антыёхіі. Яшчэ праз некалькі гадоў Ян прыняў святарскае пасвячэнне. Слава пра яго надзвычай красамоўныя казанні выйшла далёка за межы Антыёхіі, а самога Яна пачалі называць Хрызастомам, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны». У 397 г. Ян становіцца патрыярхам Канстанцінопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празмерную раскошу, што пануюць пры імператарскім двары, і заклікае моцных гэтага свету да сціпласці. У выніку шматлікіх інтрыг Яна змясцілі з патрыяршага пасаду і выслалі на выгнанне ў Арменію. Пазней яму, ужо моцна хвораму, загадваюць перабрацца ў Пітыунт (Піцунда) ля падножжа Каўказа. Як і разлічвалі яго непрыяцелі, Ян не перажыў гэтага падарожжа і памёр 14 верасня 407 г. Яго апошнімі словамі былі: «Божа, будзь праслаўлены за ўсё».
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





