Навіны і аб’явы



У гэтым годзе Вялікі пост распачынаецца з асаблівай інтэнцыі: папа Францішак заклікае вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду посту дзеля міру, асабліва ва Украіне.



Дарагія парафіяне, у сённяшні час неабходная нястомная малітва ўсіх нас. Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны.

  • Кожны дзень: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — у 18:00,
    Святы Ружанец — у 18:30
  • Крыжовы Шлях — пятніца 10:30 і 19:00 (транслюецца анлайн), субота 13:00 (дзеці)
  • Начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — ад 20:00 пятніцы 04.03 да 08:00 суботы 05.03
  • Сціслы пост — Папяльцовая серада

Просім прынімаць Святую Камунію ў інтэнцыі міру і спынення вайны, далучацца да супольнай малітвы ў капліцы, кожны дзень маліцца асабіста і ўсёй сям'ёй у гэтай інтэнцыі.

Душпастыры



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. У папяльцовую сераду, 2 сакавіка, мы распачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна або парадзіўшыся ў спаведніка. Святая Імша ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.



«Прашу, каб мы, захоўваючы спакой, узнеслі нашую малітву — як асабістую, так і ў парафіяльных супольнасцях, — аб як найхутчэйшым спыненні і як найменшых ахвярах распачатага канфлікта... Таксама заахвочваю да посту і ахвяравання цярпенняў і пакутаў у гэтай інтэнцыі», — гаворыцца ў заяве біскупа Алега Буткевіча.



Суботні дзень 19 лютага ў парафіяльнага хора «Эффата» пачаўся рана і незвычайна. Пакінуўшы прывычныя суботнія заняткі, удзельнікі спяшаліся на сустрэчу. Харыстаў гасцінна прыняў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр. Такі фармат харавой сустрэчы праводзіўся ўпершыню.



У гэтыя выходныя, 11-13 лютага, дзяўчаты са старэйшай моладзі нашай парафіі ўдзельнічалі у адмысловых рэкалецыях, якія праходзілі ў Навагрудку. Тэма рэкалекцый: «Сарра: як навучыцца быць „прынцэсай Бога“». Гэта не выпадкова, бо імя Сара — значыць «князёўна» або «прынцэса». А калі Бог змяніў імя Сары на Сарра, яна стала звацца «Князёўнай мноства». Пад мноствам маецца на ўвазе народ.



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 лютага (панядзелак) – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы 1. У аўторак 15 лютага – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага, памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў сваіх малітвах.



«Калядныя гісторыі» скончыліся, вітайце «Маленькія гісторыі»! Нашыя парафіяне працягваюць распавядаць пра цікавыя здарэнні ў іх жыцці. Таццяна Мазун піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку:



З 28 па 30 студзеня моладзевы хор Anima Una на чале з Алёнай Кот і кс. Алегам адправіўся на фармацыйны выезд у Пружаны.



Сёлетні Баль Усіх Святых адбыўся пад дэвізам «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Удзельнікі загадзя пачалі рыхтаваць касцюмы святых і малюнкі на мастацкі конкурс. У духу свята надыходу Езуса на зямлю адбылося тэатральнае прадстаўленне, яскравым момантам якога быў удзел нашых святароў — кс. Алега і кс. Уладзіміра — у ролі анёлаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.