Навіны і аб’явы



Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, дзякуем тым, хто дапамагаў у ўпрыгожванні нашай капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяры, складзеныя на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 26 снежня (панядзелак) – Свята св. Стэфана, першамучаніка Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя. Святая Імша а 12.00 і 19.00. 27 снежня (аўторак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол. Святая Імша а 7.00 і 19.00.



Малітва, батлейка, калядкі... Ужо запаленыя чатыры свечкі ў Адвэнтовым вянку. Гэта ўсё азначае, што ўжо ізноў набліжаецца час аднаго з самых вялікіх святаў у годзе — Нараджэння Пана Езуса. Традыцыйна святкаванне ў нашай парафіі пачынаецца загадзя, а менавіта аплаткавымі сустрэчамі.



Шэфы скаўцкіх адзінак нашай парафіі падзяліліся сваімі думкамі пра акцыю распаўсюджвання Бэтлеемскага агню.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агню «Святла Супакою» не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх парафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 снежня (субота) Святыя Імшы ў гэты дзень: • 08.00 – Святая Імша; • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей – Пастэрка; • 21.30 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка; • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка (транслюецца анлайн). 25 снежня (нядзеля) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 13 снежня (аўторак) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.



Учора, 6 снежня, у нашу парафію на Раратнюю Святую Імшу прыбылі анёлы ад святога Мікалая.



Зімні выезд супольнасці ЭРМ з катэхетычный часткай і забавамі адбыўся 3-4 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 снежня (аўторак): успамін святога Мікалая, біскупа. 7 снежня (серада): успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. 8 снежня (чацвер): УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі. У гэты дзень мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху. Кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г. Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.



Чаканне –  у гэтым слове змяшчаецца самы глыбокі сэнс Адвэнту, які распачынаецца. Усё навакол падказвае нам, што адвэнтавае чаканне асаблівае, адрозніваеццца ад усіх іншых чаканняў. Бо ў Адвэнце мы рыхтуемся да самага важнага  нараджэння ў гісторыі свету – нараджэння Езуса Хрыста.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.