Як і штогод, за тыдзень да Вялікадня мы адзначаем Пальмовую нядзелю. У гэты дзень узгадваем падзею ўрачыстага ўвахода Пана Езуса ў Ерусалім. Падчас Святой Імшы чытаецца мука Пана.
Рэдакцыя нашага сайта прадстаўляе вашай увазе верш Аксаны Ючкавіч «Вербны прамень»:
Прабіўся промень цераз хмары,
Зямлі крануўся ён ласкава,
Крануўся азёраў і рэкаў,
І тых, хто цярпеў безліч здзекаў...
Крануўся ялін і бярозаў
Галінак чаромх, вербалозаў,
І жылак чорнае вішняў,
І сэрцаў усіх, хто выйшаў...
Выйшаў з вярбою і стужкай,
«Гасанна» ўсклікнуць дружна,
«Гасанна Сыну Давіда!» —
натоўп усклікаў, краявіды ж
вясновых палёў і пагоркаў,
і горада вулак зноўку
віталі, бруіліся гучна,
ад сэрца, душы, няштучна.
Віталі, надзею маючы,
Вялікдзень з верай чакаючы.
Прамень усміхаўся ва ўціску нязломнай іх веры,
Вялікі дзень пераможны амаль ужо стукаў у дзверы!
Таксама ў Пальмовую нядзелю ў парафіі адбыўся Велікодны дабрачынны кірмаш. Больш падрабязна пра кірмаш можна будзе давецца ў наступным матэрыяле.