Падчас Імшы Вячэры Пана 11 міністрантаў былі ўстаноўленыя лектарамі ў нашай парафіяльнай супольнасці, тым самым юнакі зрабілі чарговы крок у сваім служэнні і духоўным жыцці.
Падчас падрыхтоўкі кандыдаты далі доказ шчырага клопату пра Божыя справы, таму падчас урачыстай Літургіі маглі скласці свае абяцанні: «Дзякуючы Пану Езусу за ласку міністранцкага паклікання, абяцаю святыя дзеянні лектара выконваць пабожна, старанна і радасна, на хвалу Божую і дзеля дабра парафіяльнай супольнасці. Абяцаю клапаціцца пра стан Божай ласкі ў маёй душы, а таксама жыць паводле абвяшчанага Божага Слова». Пасля чаго яны атрымалі благаслаўленне ксяндза пробашча Алега і пачулі важныя словы: «Прымі кнігу Святога Пісання і верна перадавай Божае Слова, каб усё мацней дзейнічала ў людскіх сэрцах». Кожны новы лектар атрымаў асвечаны крыж і пасведчанне.
































7 іншых юнакоў, якія годна спаўняюць служэнне лектара некалькі гадоў, аднавілі свае абяцанні, атрымалі ад душпастыраў "залаты" крыж і пасведчанне на бестэрміновае служэнне. «Гэта тыя хлопцы, на якіх мы як душпастыры заўсёды можам разлічваць», - адзначыў кс. Уладзімір Марушэўскі, апякун ЛСА.










Сёння Літургічная Служба Алтара нашай парафіі налічвае 23 лектараў, 25 міністрантаў і 1 кандыдата ў міністранты.



