Вітаем
V Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 11 лютага (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны з Люрда Падчсас кожнай св. Імшы з нагоды успаміну Маці Божай з Люрда будзе нагода хворым нашай парафіі прыступіць да Сакрамэнту хворых.
ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам адкрывалі сэрцы на Хрыста
4-5 лютага адбыўся выезд старэйшай парафіяльнай моладзі ў Жодзіна. Крыху больш за суткі, крыху больш за 24 гадзіны, крыху больш за 1440 хвілін — час, якога дастаткова, каб Бог уліў у нашыя сэрцы жаданне перамяняцца.
Адышла ў вечнасць мама сястры Кляры
Сёння раніцай ва ўзросце 73 гадоў адышла да Пана Марыя Станіславаўна Волчак, мама сястры Кляры.
Просім Бога аб ласцы вечнага жыцця для памерлай, а таксама аб суцяшэнні для сястры Кляры і ўсёй сям'і.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў чацвер 6-га лютага ў касцёле Св. Тэрэзы ад Езуса ў г. Шчучын (вул. Савецкая, 1), пачатак а 11.00.
Партрэт па панядзелках: Людміла Паталей
Час ляціць, мінуў чарговы тыдзень, а ў нас новы герой — спадарыня Людміла Паталей. Яна ўжо даўно належыць да нашай парафіі, з’яўляецца маці чатырох дзяцей і жыве пад дэвізам «Важна толькі тое, кім мы ёсць у вачах Бога».
ІV Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. Сёння успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старага Запавету. Згодна са старадаўняй традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы, якія запальваюцца падчас буры (грому) з малітваю аб апецы і абароне.
Партрэт па панядзелках: Вольга Луцэнка
Знаёмцеся — cпадарыня Вольга Луцэнка. Зараз яна працуе выхавацелем у дзіцячым садку, а ў недалёкім мінулым была настаўніцай беларускай мовы. Вольга мае вялікую сям’ю: любімага мужа, трох сыночкаў і прыгажуню-дачушку. Праз усё жыццё Вольга нясе ў сваім сэрцы малітву і моцную веру. Менавіта гэта дапамагае ёй крочыць па жыцці, нават калі цяжка.
ІІІ Нядзеля звычайная 2020 - Нядзеля Божага Слова
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
Быць праваднікамі праўды і мастамі, што злучаюць людзей: адбыліся акцыі, прысвечаныя сродкам масавай камунікацыі
На гэтым тыдні Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. З гэтай нагоды ў нядзелю 19 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ прайшлі акцыі, прысвечаныя каталіцкім медыя.
Партрэт па панядзелках: Генадзь Манчынскі
Сёння запрашаем пазнаёміцца з яшчэ адным членам нашай парафіяльнай сям’і. Гэта Генадзь Манчынскі. Падчас размовы з гэтым чалавекам паступова заўважаеш, што пачынаеш прыпыняцца, супакойвацца. А калі час ад часу ў яго добрых вачах з’яўляюцца вясёлыя агеньчыкі, ты разумееш, што размова будзе цікавай.
ІІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 студзеня – (аўторак) успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы Была зусім маладой дзяўчынай, калі ў другой палове ІІІ ст. прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць. Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў (agnus лац. — ягнё), з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупа. У гэты дзень асабліва молімся за с. Агнешку з нагоды імянінаў.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






