Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. На гэтым тыдні прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь).
Таксама запрашаем на ўсяночную адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя жывога ружанца на красавіка: Аб трывалых плёнах Велікодных святаў. Захаванні нашай краіны ад пандэміі каранавірусу. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 і 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.

3. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Традыцыйна падрыхтуем для вас прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.

4. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.

5. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

7. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.