Вітаем
Быццам у казцы: у Мінску абдыўся баль для сужэнцаў
Элегантныя мужчыны ў белых кашулях, прыгожыя жанчыны ў доўгіх, незвычайных сукенках, музыка вальса, якая зачароўвае, вясёлы, захапляльны галоп... На першы погляд здаецца, што здымаецца кіно, паказваючы, як прыгожа бавілі час нашы продкі ў мінулыя вякі. А на самой справе — гэта сужэнствы нашай парафіі пры падтрымцы фонду «Адкрытыя сэрцы» арганізавалі і правялі першы сапраўдны баль.
VІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 22 лютага (субота) – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА АПОСТАЛА
Зімовыя прыгоды або як прайшлі зімнікі ў скаўтак і скаўтаў
Зіма набліжаецца да свайго канца, а мы вырашылі распавесці Вам, дарагія чытачы, як прайшлі зімнікі ў нашых скаўтак і скаўтаў.
Партрэт па панядзелках: пані Рэгіна Карповіч
Сёння мы хочам расказаць вам гісторыю пані Рэгіны, адной з нашых старэйшых парафіянак. У верасні ёй споўнілася 92 гады, але яна напоўнена радасцю, умее жартаваць. Мае чатырох унукаў, чатырох праўнукаў і чатырох праўнучак.
30-ю пешую пілігрымку Мінск-Будслаў правядуць ксяндзы хрыстусоўцы
Ксяндзы хрыстусоўцы з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ прызначаны адказнымі за арганізацыю і правядзенне сёлетняй, ужо 30-й па ліку, пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў. З гэтай нагоды мы паразмаўлялі з кс. Алегам Шпецем SChr .
Цяпер мы і ў Telegram

Дарагія сябры! Пасля пэўных ваганняў, мы ўсё ж вырашылі стварыць парафіяльны канал ў Telegram: @janby_minsk. У ім будуць публікавацца афіцыйныя паведамленні, аб’явы, спасылкі на новыя матэрыялы, іншая інфармацыя.
У адрозненні ад адпаведнай групы ў Viber, тут не будзе абмеркаванняў — толькі важныя паведамленні.
Калі вы зацікаўлены быць ў курсе падзей і першымі атрымліваць актуальную інфрамацыю, запрашаем падпісацца на гэты канал: t.me/janby_minsk.
V Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 11 лютага (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны з Люрда Падчсас кожнай св. Імшы з нагоды успаміну Маці Божай з Люрда будзе нагода хворым нашай парафіі прыступіць да Сакрамэнту хворых.
ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам адкрывалі сэрцы на Хрыста
4-5 лютага адбыўся выезд старэйшай парафіяльнай моладзі ў Жодзіна. Крыху больш за суткі, крыху больш за 24 гадзіны, крыху больш за 1440 хвілін — час, якога дастаткова, каб Бог уліў у нашыя сэрцы жаданне перамяняцца.
Адышла ў вечнасць мама сястры Кляры
Сёння раніцай ва ўзросце 73 гадоў адышла да Пана Марыя Станіславаўна Волчак, мама сястры Кляры.
Просім Бога аб ласцы вечнага жыцця для памерлай, а таксама аб суцяшэнні для сястры Кляры і ўсёй сям'і.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў чацвер 6-га лютага ў касцёле Св. Тэрэзы ад Езуса ў г. Шчучын (вул. Савецкая, 1), пачатак а 11.00.
Партрэт па панядзелках: Людміла Паталей
Час ляціць, мінуў чарговы тыдзень, а ў нас новы герой — спадарыня Людміла Паталей. Яна ўжо даўно належыць да нашай парафіі, з’яўляецца маці чатырох дзяцей і жыве пад дэвізам «Важна толькі тое, кім мы ёсць у вачах Бога».
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







