Вітаем
На адлегласці, але разам: вернікі яднаюцца ў набажэнстве на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Праз пандэмію, якая пануе зараз у свеце, мы не заўсёды можам быць разам фізычна. Адсюль нашыя жаданні злучацца на малітве праз анлайн-трансляцыю святой Імшы. Сёння распачынаем набажэнства на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса, праз якое хочем злучыць нашыя сем'і, якія ў розных кутках Беларусі разам з намі моляцца. У гэтым набажэнстве хочам выявіць нашую ўдзячнасць за любоў, якую Бог мае да кожнага з нас. Таксама перапрашаем Найсвяцейшае Сэрца Езуса за ўсе знявагі, грахі, тыя моманты, калі мы Яго любоў адкідалі.
З’явілася магчымасць складаць ахвяраванні online
Ад 13 чэрвеня падтрымаць дзейнасць парафіі і будаўніцтва новага касцёла стала прасцей. Цяпер гэта можна зрабіць не выходзячы з дома. На сайце Jan.by у раздзеле “Ахвяраванне”, а таксама ўнізе кожнай старонкі сайта з’явілася форма ахвяравання, у якой можна вызначыць суму і пералічыць яе праз банкаўскую картку. Пры гэтым непасрэдна сайт Jan.by НЕ запытвае даных карткі, усе аперацыі адбываюцца на бяспечным сэрверы сістэмы плацяжоў Art-Pay.
ХІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 19 чэрвеня (пятніца) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў. Святыя Імша а 12.00 і 19.00. У гэты дзень нас не абавязвае пост.
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 11 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА Абавязковае свята. Святыя Імша а 12.00 і 19.00.
Парафіяльная супольнасць «Маці ў малітве» адзначыла першую гадавіну свайго існавання
З гэтай нагоды ў панядзелак 1 чэрвеня ўдзельнікі руху сабраліся на святой Імшы дзякаваць Богу за мінулы год.
Ахвяраванне
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.
Увага, змяняецца расклад набажэнстваў
З 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні святая Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад цэлебрацый святой Імшы:
- у нядзелю — 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
- у суботу і будні — 19.00
На працягу чэрвеня штодня ў капліцы перад святой Імшой будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і ”Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- у нядзелю: 18.30 — адарацыя, 18.45 — чэрвеньскае набажэнства
- у суботу і будні: 18.00 — адарацыя, 18.45 — чэрвеньскае набажэнства
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцёла
Партрэт па панядзелках: сястра Марыя Кляра Волчак ад Святой Тройцы CSFN
Сёння наша госця — сястра назарэтанка, якая называе сябе інтравертам, радасным і спакойным чалавекам. Яна расказала нам пра спецыфіку служэння ў Мінску, пра свае размовы з Богам і раскрыла таямніцу свайго імя. Нам вельмі хочацца паказаць прастату гэтага духоўна багатага чалавека, які прысвяціў сябе жыццю ў манастве.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





