Вітаем
Праграма велікапосных рэкалекцый і 24-х гадзіннай адарацыі
Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 20 да 22 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Юрый Пракапюк. Таксама ў адказ на заклік Папы Францішка прысвяціць 24 гадзіны для Пана на каленях у адарацыі, малітве і пакаянні, 20–21 сакавіка будзе праведзена 24-х гадзінная адарацыя. Прапануем азнаёміцца з раскладам.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту будзе адбывацца штодзённа

Шаноўныя парафіяне! У гэты складаны час вельмі патрэбна сведчанне людзей веры. Гэта датычыць зносін паміж людзьмі, ў якіх неабходна праявіць цярплівасць і клопат пра другога чалавека. Але мы маем даць сведчанне таксама нашага даверу да Бога! Што гэта Ён адзіны лекар, які хоча вылечыць не толькі цела, але і душу! Запрашаем на супольную Эўхарыстыю, кожны дзень пн - пт 7.00 і 19.00, а таксама да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту кожны будні дзень а 18.00.
Ксёндз пробашч Алег Шпець SChr
Нагадваем, што адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту таксама адбываецца кожную нядзелю пасля вечаровай святой Імшы.
Спасылкі па тэме:
Партрэт па панядзелках: Наталля Івашкевіч
Сёння адбудзецца знаёмства з Наталляй Івашкевіч. Гэта чалавек, для якога словы “рух - гэта жыццё“ не пусты гук. А што можа быць лепш, чым рух разам з Богам?
ІІІ Нядзеля Вялікага Посту 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (панядзелак) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята. 19 сакавіка (чацвер) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Партрэт па панядзелках: Дзіяна Клянцэвіч
Сёння мы хочам пазнаёміць вас з прадстаўніцай дзяцей нашай парафіі – Дзіянай Клянцэвіч. Яна вучыцца ў сёмым класе, займаецца музыкай, з’яўляецца скаўткай, і ўвогуле вельмі актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі.
ІІ Нядзеля Вялікага Посту 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.
Увага, фэйкі! Як не стаць ахвярай хлусні і не ўвесці ў зман іншых
Пагаворым на тэму медыяпісьменнасці: ці ёсць небяспека ў фэйках, ці варта з імі змагацца, як распазнаць фэйк? Тут шмат літар, але яны вартыя увагі.
«Біблійныя сустрэчы» запрашаюць
Кожны тыдзень «Біблійныя сустрэчы» збіраюць тых, хто любіць Біблію і хоча лепей разумець Божае слова. Сустрэчы праводзіць сястра Кляра Волчак CSFN. Прапануем кароткае відэа, у якім распавядаецца як адбываюцца гэтыя сустрэчы, а ўдзельнікі дзеляцца ўласным досведам. Запрашаем не толькі паглядзець відэастужку, але і далучыцца да Біблійных сустрэч.
Ксяндзы хрыстусоўцы правялі ў Магілёве сустрэчу для моладзі на тэму «Як абараняць сваю веру»
29 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве прайшла сустрэча моладзі на тэму «Як абараняць сваю веру». Па запрашэнні біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB для маладых хрысціянаў яе правялі ксяндзы хрыстусоўцы з парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
У гродзенскай семінарыі адбылося ўдзяленне паслугі лектарату клерыку Аляксандру Шыманскаму
1 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугу лектарату навучэнцу ІІІ курса Аляксандру Шыманскаму, які паходзіць з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







