Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Юрыю за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 сакавіка – (серада) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00

1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 і 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.

2. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

3. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.