Вітаем
Хобіты супраць караля Артура? У скаўтаў бывае і не такое!
З 14 па 23 жніўня на маляўнічых берагах рэчкі Гаўя праходзіў аб'яднаны скаўцкі летнік Мінскага і Івянецкага звязаў. А так як увесь год у звязаў праходзіў пад рознымі фабуламі («Валадар пярсцёнкаў» ў Мінска і «Легенды пра караля Артура і рыцараў круглага стала» ў Івянца), то сталі магчымы ўсе неварагодныя і нават абсурдныя сцэнарыі. Каму ўдалося захапіць легендарны Камелот? Вядома ж хобітам! Так летнік нечакана набыў новыя рысы.
Летнiк ваўчанят. Дзённiк Акелы
З 20 па 23 жніўня пад дэвiзам «Мой родны кут, як ты мне мілы...» адбыўся летнiк ваўчанятаў. Сёлета ён праходзіў ў аколiцах маляўнічых мясцiнаў, апiсаных у паэме «Новая зямля» Якуба Коласа, а менавiта ў Стаўбцоўскім раёне ў в. Арцюхi, што недалёка ад засценка Акiнчыцы — месца нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай лiтаратуры і літаратурнай мовы, народнага паэта Беларусі.
ХХІІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Стаў вядомы расклад катэхезы на 2020/2021 фармацыйны год

У нядзелю 30 жніўня пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. З раскладам катэхезы можна азнаёміцца тут >>>. Занятки пачынаюцца ад 7-га верасня.
ХХІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 жніўня (панядзелак): Свята Святога Барталамея, апостала Святы Барталамей, (што па-габрэйску азначае сын Таламея ці сын аратая), хутчэй за ўсё, меў імя Натанаэль. Ён нарадзіўся на пачатку І ст. у Кане Галілейскай, а да Хрыста яго прывёў апостал Філіп. Пасля ўваскрасення Збаўцы Барталамей абвяшчаў Евангелле ў Арменіі, Месапатаміі і Індыі, аздараўляючы хворых і апантаных. Апостал быў забіты ў сярэдзіне І ст.: з яго жыўцом садралі скуру. Святы Барталамей з’яўляецца апекуном шахцёраў і мяснікоў, а таксама яго заступніцтва просяць пры нервовых і скурных хваробах.
Скаўтынг – гэта прыгода! Летнік вачыма дружыновай
“Скаўтынг – гэта прыгода!” – гэтыя словы – першае, што я памятаю, калі ўзгадваю знаёмства са скаўтынгам, якое адбылося, калі каталіцкія скаўткі апавядалі нашым парафіянам пра свой стыль жыцця. Тады я глядзела на іх і дакладна ведала, што гэта – не маё. І вось прайшло з таго моманту амаль чатыры гады і я – дружыновая 2-й Мінскай дружыны св. Барбары.
ХХ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 жніўня (чацвер) Успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла Нарадзіўся ў 1090 г. у Бургундыі (Францыя). У 1112 г. разам з чатырма з пяці сваіх братоў і яшчэ трыццацю паплечнікамі распачаў манаскае жыццё ў цыстэрцыянскім кляштары ў Сіто. Дзякуючы яму гэтая манаская супольнасць стала вельмі хутка развівацца, і праз тры гады Бэрнард узначаліў заснаваны ім кляштар у Клерво. Бэрнард меў сувязі з многімі выдатнымі асобамі таго часу, сярод якіх былі Папы і каралі, і набыў вядомасць як цудоўны прапаведнік, што заклікаў да крыжовых паходаў. Усяго ён заснаваў 69 цыстэрцыянскіх фундацый і, ведучы аскетычнае манаскае жыццё, адмаўляўся ад любых пасадаў, якія яму прапаноўвалі. Бэрнард, у жыцці якога было нямала фізічных і духоўных пакутаў, шмат падарожнічаў па розных краінах. Ён памёр 20 жніўня 1153 г. у Клерво, дзе і быў пахаваны. Бэрнард, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў ордэна цыстэрцыянцаў, сваім жыццём увасобіў ідэал манаха і быў адной з самых яркіх постацяў Касцёла ў Сярэднявеччы. Заступніцтва святога Бэрнарда Клервоскага просяць пры дзіцячых хваробах, пры хваробах жывёлы, падчас бураў і навальніцаў, а таксама ў хвіліну смерці. Святы лічыцца апекуном пчаляроў і пчолаў.
Парафія развіталася з сястрой Клярай Волчак CSFN, якая атрымала новае месца служэння
Cястра Кляра завяршае сваё служэнне ў нашай парафіі. 2 жніўня падчас святой Імшы вернікі маліліся ў яе інтэнцыі.
Скаўткі вяртаюцца ў лясы: кап’явыя Другога мінскага звязу правялі выезд у межах падрыхтоўкі да летніка
У пачатку ліпеня кап’явыя Другога мінскага звязу імя святой Барбары на чале са звязовай Агатай Лялевіч мелі выезд на месца будучага летніка. Падчас выезду дзяўчаты разважалі над скаўцкім правам, абмяркоўвалі справы коп’яў, гатавалі ежу на вогнішчы, купаліся ў рэчцы Гаўі і ўвогуле пасля доўгага перапынку ў скаўцкіх сустрэчах успаміналі, што такое жыццё ў лесе.
Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбылося з нагоды ўспаміну святога Крыштафа
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа — апекуна вадзіцеляў і падарожнікаў. Згодна з традыцыей з гэтай нагоды у нядзелю адбылося благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







