Навіны і аб’явы



– Дзяўчаты, ці не хацелі б вы навучыцца рабіць упрыгожванне на святочны стол? – аднойчы запытала сястра Марыянна. І вось чарговая сустрэча Жаночага клуба пераўтварылася ў незвычайны майстар-клас…



У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб забяспечыць сацыяльную адлегласць паміж вернікамі падчас святочных набажэнстваў, было вырашана 24-га снежня правесці тры цэлебрацыі Імшы Пастэркі: у 20.00, 21.30 і 23.00. Просьба да парафіянаў вызначыцца, у які час прыняць удзел у святой Імшы, і запісацца ў спецыяльных картках пры выхадзе з капліцы альбо паведміць святароў праз парафіяльную электронную пошту, Viber ці іншым спосабам.



З 17 па 19 снежня праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.



Нават у звычайных рэчах і падзеях можна ўбачыць дзеянне Бога калі мы глядзім на свет вачыма веры. Гэтую гісторыю  распавяла Дар’я Еўсікава.  Яна не сумневаецца: у тым што адбылося ёсць Божы знак.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх паррафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Дзмітрыю за гэты благаслаўлёны час, за паслугу ў канфесіанале і перад усім, за скіраванне да нас Божаге Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

24 снежня (пятніца)
Святыя Імшы ў гэты дзень:

  • 06.45 – Рараты,
  • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка
  • 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка
  • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка

Можна запісацца на ўдзел у святочнай Імшы ў капліцы або даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.

25 снежня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.

26 снежня (нядзеля) – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ'І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА



17 снежня скаўты і скаўткі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ даставілі Бэтлеемскі агонь у мінскую катэдру Найсвяцейшага Імя Марыі. Іх сустрэў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.



Ад пачатку Адвэнта кожны будні дзень у 6.45 раніцы ў нашай парафіі цэлебруецца адмысловая святая Імша — Рараты. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні Rorate caeli desuper («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»). Чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае. Рараты цэлебруюцца да ўсхода сонца, яны асаблівым чынам нагадваюць нам пра Марыю, якая падобная да ранішняй зоркі, што апярэджвае ўсход сонца. Так і Марыя папярэдзіла прыход Езуса Хрыста — нашага Сонца і Святла ўсяго свету.



Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна. 



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

  • 13 снежня (панядзелак) - успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
  • 14 снежня (аўторак) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла

1. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна. 



6 снежня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Мікалая. У гэты дзень святы Мікалай завітаў з прывітальным словам да дзяцей і вернікаў парафіі. І пра падарункі, канешне, не забыўся.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.