Навіны і аб’явы
28-29 сакавіка адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў з нашай парафіі і парафіі св. Антонія ў Слуцку. «Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы верна выконвае свае абавязкі» — як гэтую тэму раскрывалі юнакі са сваімі душпастырамі глядзіце ў фотарэпартажы.
25 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння.
З 18 па 20 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся Велікапосныя рэкалекцыі, іх правёў а. Юрый Кулай OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.
Жадаем вам быць «сапраўднымі мужчынамі» — сумленнымі, моцнымі, адважнымі, вернымі і справядлівымі.
Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 18—20 сакавіка, іх правядзе а. Юрый Кулай OCD , пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (серада) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята. 19 сакавіка (субота) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
3 сакавіка ў парафіі святых Яна Евангеліста і Максімільяна Марыі Кольбэ 12 хлопчыкаў былі прынятыя ў міністранты. Пасля таго як яны склалі прысягу, кожны міністрант з рук душпастыраў кс. Уладзіміра Марушэўскага і кс. Алега Шпеця атрымаў асабістую комжу і пасведчанне міністранта. Маючы такое пасведчанне, яны могуць служыць пры алтары ў любым касцёле.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.
У гэтым годзе Вялікі пост распачынаецца з асаблівай інтэнцыі: папа Францішак заклікае вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду посту дзеля міру, асабліва ва Украіне.

Дарагія парафіяне, у сённяшні час неабходная нястомная малітва ўсіх нас. Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны.
- Кожны дзень: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — у 18:00,
Святы Ружанец — у 18:30 - Крыжовы Шлях — пятніца 10:30 і 19:00 (транслюецца анлайн), субота 13:00 (дзеці)
- Начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — ад 20:00 пятніцы 04.03 да 08:00 суботы 05.03
- Сціслы пост — Папяльцовая серада
Просім прынімаць Святую Камунію ў інтэнцыі міру і спынення вайны, далучацца да супольнай малітвы ў капліцы, кожны дзень маліцца асабіста і ўсёй сям'ёй у гэтай інтэнцыі.
Душпастыры
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








