Навіны і аб’явы
У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.
Прапануем вашай увазе адразу дзве вельмі непадобныя гісторыі. Першую распавядае Аліна Угорыч , успамінаючы часы сваёй працы на «Радыё Марыя».
Гэтая гісторыя здарылася ў першы год, як я, дзякуючы бязмежнай ласцы Айца, стала часцінкай Касцёла і сустрэла свае першыя ў жыцці Каляды ў каталіцкай супольнасці. Усё для мяне было новае, незвычайнае і чароўнае. Хаця, шчыра кажучы, і зараз Пан праз Касцёл не перастае мяне здзіўляць і натхняць.
27 снежня з нагоды свята св. Яна, апостала і евангеліста, разам з нашымі душпастырамі святую Імшу цэлебравалі запрошаныя айцы францішкане. Менавіта супольнасць айцоў францішканаў стаяла ля вытокаў нашай парафіі.
Вось і надышоў час для нашых калядных гісторый. У гэтай гісторыі Алена Шымак распавядае як часам бывае нялёгка будаваць адносіны і пра тое, як Бог цудоўным чынам паказвае сябе праз зусім нечаканых для нас людзей.
Сёння 27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі. У гэтым матэрыяле прапануем разглядзець некалькі пытанняў, якія дапамогуць яшчэ бліжэй пазнаёміцца з постаццю любімага вучня Езуса Хрыста.
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Марыанну і с. Назарыю. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 27 снежня (панядзелак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
Жыццё мае ўласцівасць бесперапынна змяняцца, набываць новыя формы. Таксама з ім змяняемся і мы, прызвычайваемся да новых абставінаў, прымаем “правілы гульні”, якія з цягам часу ўжо не здаюцца такімі дзіўнымі. У чымсьці гэта кранаецца і жыцця Касцёла: вернікаў ужо не здзівіш трыма пастэркамі і анлайн-трансляцыяй, а немагчымасць паставіць традыцыйнае батлейнае прадстаўленне або сустрэцца, каб паламацца аплаткам, успрымаецца ўжо спакайней, змушае шукаць новы, можа нават больш глыбокі спосаб перажыць гэтыя моманты ў вузкім коле родных і блізкіх.
Ужо хутка, падчас Вігілійнай вячэры мы будзем дзяліцца між сабой аплаткай. Таксама ў касцёлах у парафіяльных супольнасцях адбудуцца аплаткавыя сустрэчы. Можа, у гэтым годзе, як і год таму, згодна з прадпісаннямі бяспекі, яны пройдуць не так паўсюдна, як некалі, аднак традыцыя дзялення аплаткай не павінна губляць сэнс пад націскам перашкодаў, але аб’ядноўваць веруючых, запальваючы ў іх сэрцах агеньчык для Езуса. Як і адкуль з’явілася гэтая традыцыя?
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









