Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Яну за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.
4-6 снежня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Сем’яў у Тракелях адбыўся чарговы фармацыйны выезд удзельнікаў Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам»
6 снежня на ранішнюю св. Імшу завітаў святы Мікалай. Наведаўся не адзін, а з анёламі. Праўда, прыйшлося трошкі пачакаць, бо ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй алені трапілі на карантын і святы Мікалай ішоў пешшу. Але ўсё скончылася добра, ніхто не застаўся без салодкага падарунка.

Расклад:
- 11 снежня (пятніца):
- 6.45 (рараты), 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - св. Імша з навукай;
- 12 снежня (субота):
- 8.00, 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай
- 10.30 - навука для дзяцей
- 17.00 - навука для моладзі
- 13 снежня (нядзеля):
- 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 8 снежня (аўторак) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі. У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г. Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.
Сёння мы раскажам вам пра чалавека, які ў свае 36 гадоў мае сям`ю, чытае Біблію, з`яўляецца членам брацтва св. Міхала Арханёла, калекцыяніруе матацыклы, разам з братам пашырае тэхнічную спадчыну нашай краіны і стараецца не ўпускаць часам невідавочныя, але важныя моманты жыцця. Знаёмцеся — Віталій Гапановіч.
Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння. Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.
Апошні вечар літургічнага года, так званыя “андрэйкі”, моладзь нашай парафіі традыцыйна праводзіць разам. Таму 28 лістапада маладыя людзі сабраліся са сваімі душпастырамі ў суседняй парафіі Маці Божай Будслаўскай.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (панядзелак): Свята Святога Андрэя Апостала
Мэты на наступны цыкл пастаўлены, азбука Морзэ засвоена. Як прайшлі асеннія скаўцкія выходныя ў лесе
На выходных 21-22 лістапада адбыліся асеннія выезды скаўтаў нашай парафіі. Малодшыя – Ваўчаняты і Божыя кароўкі – мелі свой асеннік. Старэйшыя – скаўткі – кап’ё кап’явых (гэта збор з выездам на прыроду дзяўчат скаўтак, якія ўзначальваюць адзінкі скаўцкага руху — коп’і).
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






