Сёння свята Хросту Пана, распачынаецца звычайны перыяд літургічнага года. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяраванни на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. Адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю.

Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

  • Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.
  • У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол, на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
  • У часе візіту належыць выключыць кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

2. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхетычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб удзеле вашых дзяцей у катэхезе.

3. V Баль ўсіх святых на тэму “Божае Нараджэнне ў маім жыцці” адбудзецца ў нядзелю 16 студзеня. Пачатак а 15.00 у Чырвоным Касцёле. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00. Просім запісацца на Баль у святароў або сёстраў. Можна прынесці печыва або бутэрброды на супольны перакус.

4. З нагоды балю, запрашаем дзяцей і моладзь прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на тэму: Божае Нараджэнне ў маім жыцці. Можна выкарыстоўваць любую тэхніку, памер малюнка А3. Падпісаную працу трэба прынесці да 10 студзеня ўключна.

5. Праект Silent Night (Ціхая ноч) - гэта еўрапейскія калядныя песні (ангельскія, французскія, ірландскія, славянскія) і бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі. Сёння а 19.00 у капліцы для нас заграюць і заспяваюць музыкі гурта "Джолі грын": Аляксандр і Анжаліка Ламавыя, Павел Саракалетаў, Лена Амосава. Гурт аб'ядноўвае людзей, якія захапляюцца ірландскай і шатландскай традыцыйнай музыкай, гісторыяй і культурай.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.