Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 31 студзеня (панядзелак): Успамін св. Яна Боска, прэзбітэра 2 лютага (серада): Свята Ахвяраване Пана Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00



Ужо па добрай традыцыі ДМХ “Адзіныя сэрцам” маюць у сваім гадавым плане зімовы выезд для ўзмацнення веры і адпачынку. І гэты год не стаў выключэннем: 21–23 студзеня мы правялі ў Мядзелі.



Прапануем інтэрв'ю з сястрой Назарыяй Міклаш CSFN , якое было апублікавана ў газеце «Слова Жыцця» №2 (577) 2022 г.



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 студзеня – (панядзелак) успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла Жыў у 1567 – 1622 гг., быў біскупам Жэневы. З’яўляецца аўтарам вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне. Захавалася каля 2100 яго лістоў, што сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць. Разам са св. Жаннай Франсуазай дэ Шанталь заснаваў жаночы закон Адведзінаў НПМ. Памёр у Ліёне, быў пахаваны ў касцёле Наведзінаў НПМ у Анэсі. Св. Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога апекуном каталіцкай прэсы.



Ад пачатку студзеня ў нашай парафіі праходзіў конкурс малюнкаў на тэму «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». 16 студзеня падчас Балю Усіх Святых былі падведзеныя вынікі конкурсу. Таксама адной з адметнасцяў балю стала экспазіцыя конкурсных прац.



У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 16 студзеня, была паказана тэатральная пастаноўка аб Божым Нараджэнні.



Шмат чаго змяняецца ў дынамічным жыцці маладых людзей, але ёсць тыя падзеі, якія «Адзіныя сэрцам» жадаюць перажываць разам. Гаворка пойдзе пра V супольную навагоднюю ноч ДМХ.



У нядзелю 16 студзеня ў дольнай зале касцёла Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца пяты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00.



9 студзеня гурт Jolly Green выступіў перад парафіянамі з каляднай праграмай Silent Night («Ціхая ноч»). Silent Night — гэта еўрапейскія калядныя песні (ангельскія, французскія, ірландскія, славянскія) і бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі.



Сёння свята Хросту Пана, распачынаецца звычайны перыяд літургічнага года. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяраванни на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. Адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.