Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка

18 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА
Святая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00.

1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

2. Працягваем запісы на летні дзіцячы лагер. Для гэтага трэба прынесці запоўненую анкету.

3. 13 мая распачалася рэгістрацыя пілігрымаў Мінск – Будслаў.

4. У наступную нядзелю 21 мая кс. Уладзімір святкуе дзясятую гадавіну святарскіх пасведчанняў, памятаем аб ім у нашых малітвах.

5. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.