Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

29 мая (панядзелак) — Успамін НПМ Маці Касцёла

31 мая (серада) — Свята Адведзінаў НПМ
Святая Імша а 7.00, 12.00 і 19.00.

1 чэрвеня (чацвер) — Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

3 чэрвеня (субота) — Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў
Нарадзіўся ў 1865 г. у Буліму (Уганда). Быў кіраўніком груп маладых пажоў пры двары мясцовага караля. У 1885 г. прыняў хрост і навярнуў у хрысціянскую веру шмат іншых пажоў. Праз пэўны час у краіне распачаўся пераслед хрысціянаў, у выніку якога Караль быў забіты. Яго і яшчэ 31 хрысціяніна спалілі ў Намугонга. Пій ХІ абвясціў святога Караля Луангу апекуном афрыканскай моладзі.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першы чацвер месяца — дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Запрашаем ЛСА разам з бацькамі на супольную малітву.

Першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
Запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.

Першая субота месяца — дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Першая нядзеля месяца — св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб Божым благаслаўленні і апецы Маці Божай падчас вакацый і водпуску.

2. Праз увесь месяц чэрвень штодня а 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і «Чэрвеньскае набажэнства» на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю а 18.30 (перад св. Імшой).

3. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад набажэнстваў: Святая Імша ў нядзелю — 9.00, 10.30, 12.00, 19.00;
у суботу і будні — 19.00.

4. У наступную нядзелю, 4 чэрвеня, кс. Алег святкуе 18 гадавіну святарскага пасвячэння, памятаем аб ім у нашых малітвах.

5. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.